Падсябіцце

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Падсябіцце на замку ў Мальборку, Польшча

Падсябіцце – абарончая канструкцыя ў драўляным дойлідстве ў выглядзе гарызантальнай байніцы ў перакрыцці баявой галерэі, якая выступае за межы абарончых сценаў. У мураваным дойлідстве падсябіцці адпавядаюць машыкулямі.

Назва паходзіць ад выразу біць пад сабой і зафіксавана ў беларускіх і ўкраінскіх дакументах XVI стагоддзя.

Літаратура [правіць]

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5