Герса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герса

Ге́рса ці брона — металічныя альбо каваныя жалезам дубовыя пад’ёмныя краты ўязной брамы, якія дадаткова абаранялі ўваход.

Галоўнай функцыяй герсы было хуткае закрыццё галоўнага ўвахода пры імклівым нападзе. Герсу падвешвалі на спецыяльных пад’ёмных механізмах перад галоўнымі драўлянымі варотамі у спецыяльным праёме. Ніжняя частка кратаў была завострана і пры апусканні ўваходзіла ў адтуліны ў падлозе. Звонку герса магла прыкрывацца таксама ўзводам (драўляным пад’ёмным мастом).

На тэрыторыі Беларусі герса вядома з канца XV стагоддзя, у прыватнасці герсай былі забяспечаны Полацкі Сафійскі сабор, Супрасльская царква-крэпасць, Сынковіцкая царква-крэпасць, вежа-брама ў Мірскім замку і таксама (на тэрыторыі Літвы) Вострая брама ў Вільнюсе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
  • Ткачоў М. А. Герса // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 76. — 702 с. — 9 500 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]