Равелін
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Равелін (ад лац.: ravelere «аддзяляць») — дапаможнае фартыфікацыйнае збудаванне, звычайна трыкутнай формы, якое змяшчалася перад крапасным ровам паміж бастыёнамі. Равеліны ўжываліся для прыкрыцця крапасных сценаў ад артылерыйскага агню і атак праціўніка, для абстрэлу блізкіх подступаў да крэпасці і для засяроджання войска перад выпадамі.
Літаратура [правіць]
- Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С. 609.
