Палешукі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палешукі
Poliszuky001.jpg
В. Баратынскі. Палешукі, 1908
Саманазва

тутэйшыя

Сучасны арэал рассялення і колькасць

Сцяг Беларусі Беларусь, Сцяг Украіны Украіна

Этнічныя мовы

заходнепалеская мова, палескія гаворкі беларускай і ўкраінскай моў

Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі)

праваслаўе, каталіцтва

Расавы тып

еўрапеоідная раса

Геаграфічна-моўная група

усходнія славяне

Блізкія этнасы

беларусы, украінцы

Палешукі (палеск.: полешуки; бел.: палешукі; укр.: поліщуки; польск.: Poleszucy) — карэннае насельніцтва Палесся. Назва «паляшук» з'яўляецца экзаэтнонімам і як саманазва жыхарамі Палесся ўжываецца зрэдку. Жыхары Палесся захавалі многія архаічныя рысы ў матэрыяльнай і духоўнай культуры, мове і самасвядомасці[1].

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшую этнаграфічную цікавасць уяўляюць заходнія палешукі — усходне-славянская этнічная супольнасць з некаторымі прыкметамі самабытнага этнасу, які, аднак, канчаткова не склаўся.[2]. Па умовах гаспадарання заходнія палешукі падзяляюцца на тры групы насельніцтва[1]:

  • Лесавы́я людзі (палеск.: лісовы́йі лю́дэ) — жыхары вёсак, якія прылягаюць да лесу;
  • Палявікі, палюхі або пульвіна́ (палеск.: полёвыкы́, полюхы́, пульвына́) — каля іх паселішчаў не было лясоў ці балот;
  • Балацюкі, багнюкі або бало́тнныя людзі (палеск.: болотюкы́, багнюкы́, боло́тяны лю́дэ) — жыхары прылеглых да балот вёсак, часам жылі на ўзвышшах сярод балот; найменей значная група.

Яшчэ ў XIX стагоддзі шэраг даследчыкаў (Доўнар-Запольскі, Шэндрык і інш.) заўважалі наяўнасць у заходніх палешукоў прыкметных асаблівасцей аблічча. Талько-Грынцэвіч на падставе антрапалагічных рыс выдзяляў палешукоў у самастойную групу, хоць і адзначаў іх блізкасць да беларусаў[3]. Шпілеўскі адрозніваў палескую мову ад беларускай і ўкраінскай і акрэсліў межы яе распаўсюджання[4]. Абрэмбскі лічыў магчымым выдзяліць насельніцтва Палесся ў асобную этнічную групу[5]. Этнаграфічныя асаблівасці насельніцтва Палесся адзначаў Кіркор[6].

Між тым, большасць даследчыкаў сярэдзіны XIX — пачатку XX стагоддзяў адносілі жыхароў Палесся да ўкраінцаў, а іх мову — да гаворак украінскай мовы. У атласах Эркерта і Рыттыха, працах гісторыкаў Каяловіча, этнографаў Карскага[7]. Так, згодна з дадзенымі Гародзенскага губернскага статыстычнага камітэта за 1869 год, у Берасцейскім павеце ўкраінцы складалі 51,35 % насельніцтва, у Кобрыньскім — 69,59 %[8].

Частка даследчыкаў лічыла, што насельніцтва Заходняга Палесся ўсё ж бліжэй да беларусаў, чым да ўкраінцаў. Такіх поглядаў прытрымліваліся Доўнар-Запольскі[9], Эрэміч[10] і Бялыніцкі-Біруля.


Жыхары Кобрына (прыблізна 1916 год)
Паляшук (фотаздымак да 1917 года)
Файл:Polisianka.jpg
Паляшучка (фотаздымак да 1917 года)
Карта беларускіх гаворак (Я. Карскі, 1903)

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Заходнепалеская літаратурная мікрамова

Мову жыхароў Палесся (палешукоў) розныя даследчыкі лічаць ці асобнай усходнеславянскай мовай, ці гаворкамі беларускай або ўкраінскай моў.

У 1988 годзе пачалося стварэнне пісьмовай палескай літаратурнай мовы, дзякуючы намаганням філолага і паэта Міколы Шаляговіча (палеск.: Мыкола Шыляговыч). Тады было ўтворана грамадска-культурнае згуртаванне «Полісьсе» і пачалася распрацоўка пісьмовай нормы адмысловай палескай, ці яцвяжскай, мовы. У 1990 годзе адбылася ўстаноўчая канферэнцыя, на якой абмяркоўваліся розныя этнаграфічныя і мовазнаўчыя праблемы Палесся і, у тым ліку, стварэнне пісьмовай палескай мовы[11].

Самасвядомасць палешукоў[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўключэння Заходняга Палесся ў склад Палескага ваяводства II Рэчы Паспалітай польскія ўлады праводзілі палітыку "адарвання" мясцовага насельніцтва ад украінскага і беларускага ўплыву. У выніку падчас перапісу насельніцтва 1931 года ў Палескім ваяводстве 707 тысяч чалавек (64 % насельніцтва ваяводства) назвалі сваю мову "тутэйшаю" (палеск.: тутэйшы; польск.: tutejszy). На Палессі назва "тутэйшыя", у асноўным, адпавядае паняццю "палешукі", аднак у адрозненне ад экзаэтноніма "паляшук", "тутэйшы" з'яўляецца саманазвай, але не этнонімам[12].


Крыніцы і спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Клімчук Ф. Д. Феномен Палесся // Загароддзе-1. Матэрыялы Міждысцыплінарнага навуковага семінара па пытаннях даследавання Палесся (Мінск, 19 верасня 1997 г.). — Мінск: 1999. — С. 5—9.
  2. Антонюк Г. Западные полешуки (расійская) // Збудінне. — 1993. — № 6.
  3. Талько-Гринцевич Ю. К антропологии народностей Литвы и Белоруссии // Тр. антропологического общества при Военно-медицинской академии. — Москва: 1867. — В. 1. — Т. 1.
  4. Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю — Санкт-Петербург, 1858. — С. 11, 29, 36.
  5. Obrębski J. Dzisiejsi ludzie Polesia — Warszawa, 1936. — P. 5.
  6. Ч. I. Литовское Полесье, Ч. II. Белорусское Полесье // Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном экономическом и бытовом значении / Под редакцией П. П. Семёнова — Санкт-Петербург-Москва: Типография М. О. Вольфа, 1882. — Т. 3. — С. 345.
  7. Карский Е. Ф. Этнографическая карта белорусского племени — Петроград, 1917.
  8. Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX - начала XX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы — Минск: БГУ, 2004. — С. 86. — 223 с. — ISBN 985-485-004-8.
  9. Доўнар-Запольскі М. В. Песни пинчуков — Киев, 1895.
  10. Эремич И. Очерки белорусского Полесья // Вестник Западной России. — Вильно: 1867. — № 8.
  11. Jітвјежа: Тэзы 1990; Jітвјежа: Матырјелы 1990]
  12. Majecki H. Problem samookreślenia narodowego Poleszuków w Polsce okresu międzywojennego.