Пачатак, фільм, 2010

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пачатак
Inception
Постар фільма
Жанр

навуковая фантастыка
дэтэктыў
трылер

Рэжысёр

Крыстафер Нолан

Прадзюсар

Крыстафер Нолан
Эма Томас

Аўтар
сцэнарыя

Крыстафер Нолан

У галоўных
ролях

Леанарда Дзі Капрыа
Кэн Ватанабэ
Джозеф Гордан-Левіт
Элен Пейдж
Марыён Каціяр
Том Хардзі
Кіліян Мёрфі
Том Берэнджэр
Дыліп Раа
Майкл Кейн

Аператар

Уолі Пфістэр

Кампазітар

Ханс Цымер[1]

Кінакампанія

Warner Bros.
Legendary Pictures
Syncopy Films

Працягласць

148 хвіл.

Бюджэт

160 000 000 $

Зборы

825 532 764 $[2]

Краіна

Flag of the United States.svg ЗША
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Год

2010

IMDb

ID 1375666

«Пачатак» (англ.: Inception) — навукова-фантастычны трылер Крыстафера Нолана, заснаваны на ідэі ўсвядомленых сноў[3]. Прафесіяналы прамысловага шпіянажу, якія выкарыстоўваюць спецыяльныя прыёмы для вымання стратэгічна важнай інфармацыі шляхам уварвання ў сны іншых людзей, асвойваюць новую тэхніку — «укараненне» (мабыць, больш дакладны пераклад арыгінальнай назвы фільма[4]) ідэі ў свядомасць чалавека праз яго сон. Важную ролю ў фільме адыгрывае тэхналогія, якая дазваляе некалькім людзям апускацца ў адзін і той жа сон. Жанрава «Пачатак» нагадвае традыцыйны «фільм-абрабаванне»[5][6][~ 1], з той розніцай, што мэтай з'яўляецца не выкраданне аб'екта, а ўкараненне ідэі ў свядомасць ахвяры.

Праца над карцінай стартавала напачатку 2000-х, калі Нолан напісаў 80-старонкавы выклад сюжэту пра выкрадальнікаў сноў. У 2001 годзе ён абмяркоўваў ідэю фільма з кінакампаніяй Warner Bros., але прыйшоў да высновы, што экранізацыя такога сюжэту не можа быць малабюджэтнай, а досведу здымак блокбастараў у той час у яго не было[6]. Толькі пасля завяршэння працы над такім рэкардсменам касавых збораў, як «Цёмны рыцар», Нолан адчуў у сабе сілы вярнуцца да «Пачатку». Перш за ўсё ён за паўгода адшліфаваў сцэнарый[7], які студыя ўрэшце ўхваліла і набыла ў яго ў лютым 2009 года. Здымкі карціны пачаліся ў Токіа ў чэрвені, а скончыліся ў Канадзе ў лістападзе таго ж года[8].

Бюджэт фільма склаў 160 млн $, расходы падзялілі паміж сабой Warner Bros. і Legendary Pictures[9]. Рэпутацыя Крыстафера Нолана і ашаламляльны поспех «Цёмнага рыцара» дазволілі выдаткаваць на рэкламу карціны 100 млн $. Прэм'ера адбылася ў Лондане 13 ліпеня, на тры дні раней за выхад фільма ў звычайных кінатэатрах (уключаючы фармат IMAX). Фільм атрымаў станоўчыя водгукі кінакрытыкаў, сабраўшы ў першы дзень паўночнаамерыканскага праката 21 млн $, а за выхадныя — 62,7 млн $, што стала лепшым вынікам для арыгінальнай кінафантастыкі (калі не браць у разлік «Аватар»)[10]. Фільм займае 13-ы радок сярод 250 лепшых фільмаў па версіі IMDb[11].


У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёрскі склад фільма на прэм'еры ў ліпені 2010 года. Злева направа: Кіліян Мёрфі, Марыён Каціяр, Джозеф Гордан-Левіт, Элен Пейдж, Кэн Ватанабэ, Майкл Кейн і Леанарда Дзі Капрыа.
  • Леанарда Дзі Капрыа — Дамінік Кобб, Вымальнік. Чалавек, які спецыялізуецца на ахове падсвядомасці, але здольны красці ідэі для сваіх мэт[12].
  • Кэн Ватанабэ — Сайта. Бізнесмен, які прапанаваў Кобу здзелку і дапамагае яго камандзе ажыццявіць яе. Першапачаткова адпраўляецца з мэтай кантролю за поспехам аперацыі.
  • Джозеф Гордан-Левіт — Артур, Правадыр. Адказвае за дэталі аперацыі[~ 2].
  • Марыён Каціяр — Мол. Памерлая жонка Коба, якая пераследуе яго ў свеце сноў.
  • Элен Пейдж — Арыядна, Архітэктар. Выпускнік архітэктурнага каледжа, займаецца пабудовай свету сноў. Магчыма, названа ў гонар гераіні старажытнагрэчаскага міфа Арыядны, якая дапамагла Тэсею пакінуць Лабірынт Мінатаўра.
  • Тым Хардзі — Імс, Імітатар. Прафесійны злодзей, член каманды Коба, можа стварыць выява любога чалавека.
  • Кіліян Мёрфі — Роберт Фішэр, Аб'ект. Глава бізнес-імперыі і апошняе заданне Коба.
  • Том Берэнджэр — Пітэр Браўнінг. Хросны бацька Фішэра.
  • Дыліп Раа — Юсуф, Хімік. Стварае спецыяльныя снатворныя, якія дапамагаюць членам каманды трапіць у свет сноў[8].
  • Лукас Хаас — Нэш. Былы Архітэктар Коба[13].
  • Майкл Кейн — Майлс. Настаўнік Коба і яго цесць. Таксама з'яўляецца прафесарам у каледжы Арыядны. Прыглядае за дзецьмі Коба.
  • Піт Постлетуэйт — Марыс Фішэр. Смяротна хворы бацька Фішэра[8]. Магчыма, яго імя з'яўляецца дасылкай да мастака Марыса Эшэра.
  • Талула Райлі — бландынка, вобраз якой прыняў Імс.

Акцёры Кэн Ватанабэ, Майкл Кейн і Кіліян Мёрфі раней ігралі ў фільмах Нолана пра Бэтмена, Джозеф Гордан-Левіт, Том Хардзі і Марыён Каціяр таксама пазней зняліся ў трэцім з іх.

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і намінацыі
Узнагарода Катэгорыя Намінант Вынік
Залаты глобус Лепшы фільм (драма) Крыстафер Нолан Намінацыя
Лепшы рэжысёр Крыстафер Нолан Намінацыя
Лепшы сцэнарый Крыстафер Нолан Намінацыя
Лепшая музыка да фільма Ханс Цымер Намінацыя
Брытанская акадэмія Лепшы фільм Крыстафер Нолан Намінацыя
Прэмія імя Дэвіда Ліна за дасягненні ў рэжысуры Крыстафер Нолан Намінацыя
Лепшы арыгінальны сцэнарый Крыстафер Нолан Намінацыя
Лепшая праца аператара Уолі Пфістэр Намінацыя
Лепшы мантаж Намінацыя
Лепшыя візуальныя эфекты Перамога
Лепшы гук Перамога
Прэмія імя Энтані Эскуіта за дасягненні ў стварэнні музыкі да фільма Ханс Цымер Намінацыя
Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка Лары Дыяс, Гай Дыяс, Дуглас А. Моўат Перамога
Оскар
Лепшы фільм Крыстафер Нолан Намінацыя
Лепшы арыгінальны сцэнарый Крыстафер Нолан Намінацыя
Лепшая аператарская праца Уолі Пфістэр Перамога
Лепшы гук Перамога
Лепшы гукавы мантаж Перамога
Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка Намінацыя
Лепшыя візуальныя эфекты Перамога
Лепшая музыка Ханс Цымер Намінацыя
Writers Guild Award Лепшы арыгінальны сцэнарый Крыстафер Нолан[14] Перамога

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. «It’s really, at its core, a big action heist movie» (Нолан)
  2. Гэта роля першапачаткова прызначалася Джэймсу Франка.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Hans Zimmer and Tom Berenger Join Inception. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012.
  2. Inception (2010). Касавыя зборы. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 17 лістапада 2010.
  3. Inside 'Inception': Could Christopher Nolan’s Dream World Exist in Real Life? Dream Experts Say 'Inception’s' Conception of the Subconscious Isn’t Far From Science. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2012. ABCNEWS, SHEILA MARIKAR, July 16, 2010
  4. Ъ — Медвежатник подсознания // Леонардо Ди Каприо в кинолабиринте «Начало». Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012.
  5. Рэцэнзія на фільм Пачатак. Кіно на Фільм. Ру. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2012.
  6. 6,0 6,1 Інтэрв'ю Нолана газеце The New York Times. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012.
  7. Nolan C. Inception: The Shooting Script. — Insight Editions, 2010. — ISBN 978-1-60887-015-8.
  8. 8,0 8,1 8,2 Production Notes 2010, p. 11.
  9. "Movie projector: 'Inception' headed for No. 1, 'Sorcerer's Apprentice' to open in third". Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012.
  10. Weekend Report: 'Inception' Incites Intense Interest — Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012.
  11. IMDb Charts: IMDb Top 250 (англ.) . IMDb. — 250 лепшых фільмаў па версіі IMDb. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 13 красавіка 2012.
  12. Three circle Nolan’s 'Inception'. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012.
  13. Ellen Page on the set of Inception in Paris " EveryJoe. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012.
  14. «Пачатак перамог Караля». Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2012. — «Новый Взгляд»


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэмія «Сатурн» за лепшы навукова-фантастычны фільм