Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Pennsylvania State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Pennsylvania State University
Дэвіз англ.: Virtue, Liberty, and Independence
Заснаваны 1855
Тып класічны ўніверсітэт
Студэнты 78 323[1] і 40 363[2]
Размяшчэнне Пенсільванія, ЗША
Сайт psu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Pennsylvania State University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў штаце Пенсільванія, ЗША. Адзін з 15 лепшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША[3], член Public Ivy[4].

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1855 годзе як Пенсільванская фермерская сярэдняя школа.

Штогадовая рэгістрацыя ў кампусе ўніверсітэта ўключае больш за 46 800 аспірантаў і студэнтаў, што робіць Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт адным з буйнейшых універсітэтаў у Злучаных Штатах.

Ва ўніверсітэце ёсць самая вялікая ў свеце асацыяцыя выпускнікоў, якія плацяць узносы.

Універсітэт прапануе навучанне па больш чым 160 спецыяльнасцях.

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта ўключаюць кіраўнікоў дзяржаў і міністраў, а таксама лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, прэміі Грэмі, прэміі Эмі і інш.

Студэнты і выпускнікі ўніверсітэта атрымалі ў агульнай колькасці больш за 50 алімпійскіх медалёў, у тым ліку 17 залатых.

У 2010 годзе ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету Універсітэт штата Пенсільванія заняў 43 месца. U.S. News & World Report змясціў адукацыйную праграму ўніверсітэта на 47 месца сярод лепшых амерыканскіх каледжаў.[5] У 2010 годзе Penn State ацэнены як 98-ы сярод лепшых універсітэтаў свету паводле QS World University Rankings[6]. Wall Street Journal у верасні 2010 года размясціў Penn State на 1 месцы з 479 паводле запатрабаванасці выпускнікоў на рынку працаўладкавання.[7][8]

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж сельскагаспадарчых навук
  • Каледж мастацтваў і архітэктуры
  • Каледж бізнесу
  • Каледж камунікацый
  • Каледж навук аб зямлі і геолага-мінералагічных навук
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж здароўя і развіцця чалавека
  • Каледж інфармацыйных навук і тэхналогій
  • Каледж права імя Джона Дзікінса
  • Каледж права
  • Каледж вольных мастацтваў
  • Каледж медыцыны
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж навук імя Роберта Эберлі
  • Ганаровы каледж імя Уільяма і Джоан Шраераў
  • Школа аспірантуры
  • Каледж тэхналогій

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel)National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
  2. https://www.usnews.com/education/best-colleges/the-short-list-college/articles/colleges-with-the-most-undergraduates
  3. Top Public Schools - Rankings - Top National Universities(недаступная спасылка). US News & World Report Rankings. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 26 жніўня 2011.
  4. Public ivy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 26 жніўня 2011.
  5. National Universities Rankings(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2009. Праверана 26 жніўня 2011.
  6. QS World University Rankings 2010 Results.
  7. Penn State No. 1 Among Recruiters, Wall Street Journal Finds(недаступная спасылка). Penn State Smeal College of Business. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 26 жніўня 2011.
  8. Penn State Tops Recruiter Rankings. The Wall Street Journal - College Rankings.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]