Плюшч звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Плюшч звычайны
Ivycoveredtree.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hedera helix L., 1753

Сінонімы
  • Hedera helix var. vulgaris
  • Hedera poetarum Bertol.
  • Hedera poetica Salisb.
Падвіды
  • Hedera helix subsp. helix
  • Hedera helix f. poetarum
  • Hedera helix subsp. rhizomatifera
Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   29393
NCBI   4052
EOL   1143004
IPNI   90723-1
TPL   kew-96659

Плюшч звычайны (Hedera helix) — шматгадовая расліна сямейства араліевых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ліяна з тонкім галінастым сцяблом (ва ўмовах Беларусі дасягае даўжыні 3-5 м), якое сцелецца па зямлі або падымаецца па ствалах дрэў пры дапамозе маленькіх паветраных каранёў-прысосак. Лісце чаргаванае, скурыстае, 3-5-лопасцевае (сярэдняя доля лопасці больш буйная). Кветкі зеленаватыя, пяцічленныя, сабраны ў шматкветкавыя шарападобныя парасонікі (адзінкавыя або ўтвараюць невялікую мяцёлку). Плод — ягада, якая выспявае вясной наступнага года.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прэбарэальны сярэднеэўрапейскі горны рэліктавы від атлантычна-міжземнаморскага пашырэння, у Беларусі знаходзіцца ў астраўных участках росту і асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы арэала і за яе межамі. Месцы росту: ялова-шыракалістыя і шыракалістыя лясы. Месцамі ўтварае значныя зараснікі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўмовах Беларусі цвіце толькі ў культуры, размнажэнне вегетатыўнае. Маладыя гадавалыя парасткі абмярзаюць на вышыні снежнага покрыва.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5