Мурашыная кіслата

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Formic-acid-CRC-MW-3D-balls.png

Мурашы́ная кіслата́, метанавая кіслата — найпрасцейшая аднаасноўная карбонавая кіслата, НСООН.

У прыродзе прысутнічае ў ігліцы елкі, кары каліны звычайнай, крапіве, фруктах, едкіх выдзяленнях мурашак, пчаліным ядзе.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам. Тэмпература плаўлення 8,4 °С, тэмпература кіпення 100,7 °С. Шчыльнасць 1,2196 г/см³. Змешваецца з вадой, дыэтылавым эфірам, этанолам. Не раствараецца ў аліфатычных вуглевадародах. Умерана раствараецца ў бензоле і талуоле. Найбольш моцная з аднаасноўных карбонавых кіслот з адкрытым ланцугом, выклікае апёкі скуры. Утварае солі і эфірыфарміяты.

Пры награванні мурашыная кіслата раскладаецца з вылучэннем вуглякіслага газу і вадароду. Серная кіслата раскладае мурашыную кіслату на ваду і чадны газ (CO).

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Мурашыная кіслата ўтвараецца ў якасці пабочнага прадукта пры вадкафазным акісленні бутана і лёгкай бензінавай фракцыі ў вытворчасці воцатнай кіслаты. Каля 35 % ад агульнай колькасці сусветнай вытворчасці[1] мурашынай кіслаты атрымліваюць гідролізам фармаміду.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Мурашыную кіслату выкарыстоўваюць ў якасці пратравы пры фарбаванні тэкстылю і паперы, апрацоўцы скуры, у мэтах дэзінфекцыі, пры вырабе пестыцыдаў, растваральнікаў, лекавых сродкаў, у якасці кансерванта ў харчовай прамысловасці (зарэгістравана пад пазначэннем E236).

Зноскі

  1. Муравьиная кислота // ХиМиК.ру (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 159—160. — 287 с. — 1000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]