Правінцыя Брытанская Калумбія
Брытанская Калумбія (англ.: British Columbia, ІРА: /ˌbrɪtɨʃ kəˈlʌmbiə/; фр.: Colombie-Britannique) — адна з правінцый Канады. Мяжуе з ЗША на паўночным захадзе, з тэрыторыяй Юкан на поўначы, з Паўночна-Заходнімі тэрыторыямі на паўночным усходзе, з правінцыяй Альберта на ўсходзе і з ЗША на поўдні.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Тэрыторыя Брытанскай Калумбіі складае 944 735 кв. км.
Сталіца правінцыі — г. Вікторыя (нас. 79 тыс.). Найбуйнейшы горад — Ванкувер (нас. 612 тыс.). У Вікторыі дзейнічае Ціхаакіянскі каледж міжнароднай супольнасці.
Дэмаграфія [правіць]
У 2006 насельніцтва Брытанскай Калумбіі складала 4,4 мільёнаў жыхароў.
У 2006 англійская мова з'яўлялася роднай у 71,5% жыхароў Брытанскай Калумбіі, кітайская мова ў 8,5%, пенджабская ў 4%, нямецкая ў 2,2%, французская ў 1,4%, тагальская ў 1,3%, карэйская ў 1,2%.
У 2001 рэлігіяй 55,7% жыхароў Брытанскай Калумбіі было хрысціянства, 3,5% — сікхізм, 2,2% — будзізм, 1,5% — іслам. 35,9% жыхароў не вызначалі ніякай рэлігіі.
Урад [правіць]
Галава ўраду Брытанскай Калумбіі — Прэм’ер-міністр Гордан Кэмпбел, які з’яўляецца лідарам кіруючай Брытанска-Калумбійскай ліберальнай партыі. Лейтэнант-губернатар Брытанскай Калумбіі — Сцівен Пойнт, які прадстаўляе ў правінцыі каралеву Канады Елізавету ІІ.
Вядомыя асобы [правіць]
|
|
|
|---|---|
| Правінцыі | Альберта · Брытанская Калумбія · Квебек · Манітоба · Новая Шатландыя · Нью-Брансуік · Ньюфаўндленд і Лабрадор · Антарыа · Востраў Прынца Эдуарда · Саскачэван |
| Тэрыторыі | Нунавут · Паўночна-Заходнія тэрыторыі · Юкан |
