Пырнік паўзучы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пырнік паўзучы
Kweek Elytrigia repens.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Elytrigia repens (L.) Desv. ex Nevski

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   502293
NCBI   52152
EOL   1115777
GRIN   t:454279
IPNI   400584-1
TPL   tro-25528633

Пы́рнік паўзучы[3] (Elytrigia repens) — шматгадовая травяністая расліна, від роду пырнік (Elytrigia) сямейства метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Illustration Elytrigia repens0.jpg
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая расліна[3] з валасніковістай каранёвай сістэмай даўжынёй да 100 см. Карэнішчы доўгія, паўзучыя гарызантальныя[3], залягаюць на глыбіні ад 5 да 15 см, пераважна на глыбіні 10—12 см.

Сцябло гладкае, вышынёй ад 40 да 150 см, галінастае ад вузла кушчэння.

Лісце вузкалінейнае, шурпатае, шэра-зялёнае[3], 15-40 см даўжынёй, шырынёй 3-10 мм ля аснавання расліны і 2-8,5 мм вышэй па сцябле.

Кветкі (ад 3 да 8) дробныя, сабраны ў каласкі даўжынёй 1-2 см, шырынёй 5-7 мм і таўшчынёй 3 мм. Каласкі сабраны ў рэдкі прамы[3] рыхлы колас даўжынёй ад 10 да 30 см. Каласковая і ніжняя кветкавая луска[3] паступова звужваюцца да верхавіны і пераходзяць у осць. Формула кветкі:\uparrow P_{2}\;  A_{3} \; G_{\underline{(2)}}. Квітнее ў чэрвені-ліпені[3].

Плод — зярняўка. Размнажаецца вегетатыўна карэнішчамі[3] і насеннем (да 350 з расліны). Расце на друзлых глебах[3].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Азіі.

У Беларусі[3] і Расіі расце паўсюдна.

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Натуралізаваны па ўсім свеце, у многіх месцах лічыцца злосным пустазеллем. Засмечвае пасевы ўсіх сельскагаспадарчых культур, сады, агароды, лугі, пашы[3]. Для знішчэння ва ўмовах агарода ўжываюць перакопванне глебы з выдаленнем карэнішчаў уручную, мульчаванне(руск.) бел.. Па-за глебай карэнішчы пырніка хутка высыхаюць і гінуць.

Лісце служаць кормам для многіх траваедных. Насенне ядуць некаторыя птушкі, напрыклад пуначкі. З'яўляецца кармавою раслінай вусеняў розных матылёў, у тым ліку віду Thymelicus lineola.

У навуковай медыцыне траву і карэнішчы ўжываюць як мачагонны, патагонны, адхарквальны і слабы слабільны сродак.

Сок ​​свежага лісця выкарыстоўваюць для лячэння прастуды, бранхіта, запалення лёгкіх, жоўцева- і мачакаменнай хваробы, астэахандроза, фурункулёза.

Высушаныя карэнішчы пырніка паўзучага (Rhizoma graminis) утрымліваюць малавывучаныя гліказіды, слізь і іншыя поліцукрыды, галоўным з якіх з'яўляецца трытыцін[3]. Акрамя гэтага ў складзе знойдзены фруктоза, маніт(руск.) бел., іназіт, аграпірэн, глюкаванілін, тлусты алей, сляды эфірнага алею, аскарбінавая кіслата, карацін, сапанін[3].

Ужываюць у выглядзе адвару як супрацьзапаленчы сродак пры рэўматызме, падагры, запаленні мачавога пузыра, нырачнакаменнай хваробе, скурных высыпаннях[4][3].

Ужываецца ў ежу (свежыя і высушаныя карэнішчы). Размолатыя карэнішчы даюць муку, з якой можна рыхтаваць напоі, піва.

Каштоўная кармавая расліна. Лугавое і пераложнае сена, скошанае да цвіцення, адрозніваецца высокімі пажыўнымі ўласцівасцямі. На пашах пырнік есца усімі відамі жывёлы, лічыцца малакагонным сродкам для кароў. У фазе цвіцення змяшчае 9 % бялка, 2,7 тлушчу, 31 абалоніны, 47 % безазоцістых экстрактыўных рэчываў. Ураджай сена на пакладах вагаецца ад 6 да 15 (26) ц/га, на заліўных лугах — 20-60 ц/га.

Збор, перапрацоўка і захоўванне[правіць | правіць зыходнік]

Нарыхтоўваюць карэнішчы ранняй вясной ці восенню[3] пры ўзворванні пакладаў, здабываючы іх баронамі або выкопваючы рыдлёўкамі. Затым абразаюць надземныя часткі і карані, а карэнішчы мыюць у халоднай вадзе. Сушаць на гарышчах ці пад навесамі, рассцілаючы тонкім пластом на паперы або тканіны і перыядычна змешваюць[3]. Сыравіну пакуюць ў мяшкі па 40 кг. Захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях. Гатовая сыравіна складаецца з карэнішчаў ці іх кавалкаў таўшчынёй 2 мм, водар адсутнічае, смак злёгку салодкі[3].

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 3,14 3,15 3,16 Пырей ползучий // Лекарственные растения и их применение — 5-е, перераб. и. доп.. — Мінск: «Наука и техника», 1974. — С. 78-79. — 592 с. — 120 000 экз.
  4. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева — м: Высш. шк., 1990. — С. 229. — ISBN 5-06-000085-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-857
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 236. — ISBN 8-87317-091-6.
  • Лекарственные растения луга. — М.: Изобразительное искусство, 1993. — С. 46—47.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]