Рыбаводства ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рыбаводства ў Беларусі — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца развядзеннем рыбы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 18 стагоддзя ў шляхецкіх гаспадарках развівалася гадоўля карпа і кумжы. Найбольшай была «Альба» князёў Радзівілаў пад Нясвіжам. На 1917 год у Беларусі налічвалася 856 гектараў рыбаводных сажалак, сярэдняя прадукцыйнасць якіх дасягала 0,6 цэнтнер/га.

Прамысловае рыбаводства пашырылася ў 19201930-я гады з пабудовай сажалкавых гаспадарак: «Белае» (1924 г., плошча сажалак 1268 га; Жыткавіцкі раён, цяпер Гомельская вобласць), «Волма» (1932 г., 1553 га; Чэрвеньскі раён, цяпер Мінская вобласць) і «Трэмля» (400 га; Петрыкаўскі раён, цяп. Гомельская вобласць).

Найбольш імкліва рыбныя гаспадаркі будаваліся ў 19601980-я гг. ў сувязі з асваеннем Палескай нізіны. Найбольш прадукцыі атрымалі ў 1989 г. (20,6 тыс. т., з іх 95 % — карп), выхад таварнай прадукцыі — 14,3 ц/га. У 2000 годзе працавала 18 сажалкавых гаспадарак з агульнай плошчай 21,86 тыс. га, садкоў 20 тыс. квадратных метраў. Адна халаднаводная гаспадарка вырошчвала кумжу. Таксама рыбаводствам займаліся калгасы і саўгасы і дапаможныя гаспадаркі прамысловых прадпрыемстваў. У асноўным разводзіўся карп, у дадатак — карась, раслінаедныя рыбы, шчупак і кумжа. Вытворчасць складала каля 9,3 тыс. тон.

Навуковая падтрымка[правіць | правіць зыходнік]

Навукова-дастасоўнай распрацоўкай займаліся Беларускі навукова-даследчы інстытут рыбнай гаспадаркі (БНДІРГ) і Інстытут заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Валавы збор[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе рыбныя гаспадаркі вырасцілі 16,2 тысяч тон таварнай рыбы, з іх 79 % карпа. Рэшту склалі белы амур, таўсталобік, сом, лінь, шчупак і карась. Тым часам 196 арандатараў прыродных вадаёмаў вылавілі ў азёрах і рэках 926 тон рыбы. На 2011 год вытворчасцю прэснаводнай рыбы займаліся 19 рыбаводчых гаспадарак магутнасцю ад 100 тон да 2,7 тысячы тон («Сялец»; Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць).

Звыш паловы ўсёй рыбы збывалася ў жывым выглядзе праз 212 жыварыбных аўтакрамаў[2].

Рыбныя гаспадаркі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Тамара Шаўцова. Рыбаводства // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 480-481. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6.
  2. Сяргей Расолька. «Супрацьстаянне» філе пангасіюса і айчыннай жывой рыбы // Звязда : газета. — 26 студзеня 2011. — № 15 (26879). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]