Агракліматычнае раянаванне Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Агракліматы́чнае раянава́нне Белару́сі — падзел тэрыторыі Беларусі па ступені спрыяльнасці кліматычных умоў для земляробства. Пры падзеле бяруцца пад увагу такія чыннікі, як сярэдняя тэмпература вегетацыйнага перыяду, працягласці інтэрвалаў з асобнымі тэмпературамі паветра і гадавых сум ападкаў.

Выдзяляюць 3 агракліматычныя вобласці:

I. паўночная ўмерана цёплая вільготная;
II. цэнтральная цёплая ўмерана вільготная;
III. паўднёвая цёплая няўстойліва вільготная.

Для кожнай з гэтых абласцей вызначана спрыяльнасць агракліматычных умоў для вырошчвання тых ці іншых сельскагаспадарчых культур. У адпаведнасці з нарошчваннем кантынентальнасці клімату ў складзе кожнай з абласцей выдзяляюць заходнія і ўсходнія пад-вобласці (на малюнку пункцірная лінія з поўначы на поўдзень). Апошнія ў сваю чаргу падзяляюцца на раёны:

Агракліматычныя вобласці і раёны Беларусі
  1. Ашмяна — Мінска — Свянцянскі;
  2. Нарачана — Вілейскі;
  3. Ушацка — Лепельскі;
  4. Полацкі;
  5. Асвейска — Браслаўскі;
  6. Гарадоцка — Віцебскі;
  7. Суражска — Лучоскі;
  8. Аршанскі;
  9. Гродзенска — Івацэвіцкі;
  10. Лідска — Івянецкі;
  11. Навагрудскі;
  12. Баранавіцка — Ганцавіцкі;
  13. Барысаўска — Рудзенскі;
  14. Бярэзінскі;
  15. Горацка — Касцюковіцкі;
  16. Пружана — Брэсцкі;
  17. Пінскі;
  18. Жыткавіцка — Мазырскі;
  19. Гомельскі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]