Рыхард Зігмандзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Richard Adolf Zsigmondy
Рыхард Адольф Зігмандзі
Richard Adolf Zsigmondy LOC.jpg
Дата нараджэння:

1 красавіка 1865({{padleft:1865|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:1|2|0}})

Месца нараджэння:

Вена, Аўстрыйская імперыя

Дата смерці:

23 верасня 1929({{padleft:1929|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:23|2|0}}) (64 гады)

Месца смерці:

Гётынген, Германія

Краіна:

Аўстрыя, Германія

Навуковая сфера:

калоідная хімія

Месца працы:

Гётынгенскі ўніверсітэт (1907—1929)
Грацскі ўніверсітэт (1893—1907)

Альма-матэр:

Венскі ўніверсітэт
Венскі тэхналагічны ўніверсітэт
Мюнхенскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік:

Вільгельм фон Мілер

Вядомы як:

калоідныя сістэмы

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1925)

Richard Adolf Zsigmondy на ВікіСховішчы

Рыхард Адольф Зі́гмандзі (ням.: Richard Adolf Zsigmondy; 1 красавіка 1865, Вена23 верасня 1929) — аўстрыйскі фізікахімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1925).

Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу ў Вене (1887) і Мюнхенскі ўніверсітэт (1889). 3 1903 у Гётынгенскім універсітэце (прафесар з 1908).

Навуковыя працы па калоіднай хіміі. Прапанаваў класіфікацыю калоідных часціц, устанавіў мікрагетэрагенную прыроду калоідных раствораў і даследаваў іх уласцівасці. Сканструяваў шчылінны аптычны (для назірання броўнаўскага руху часціц калоідных раствораў, 1903) і імерсійны (1913) ультрамікраскопы. Вынайшаў мембранны (1918) і звыштонкі (1922) фільтры для ультрафільтрацыі калоідных раствораў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]