Эрнэст Рэзерфорд
Эрнэст Рэзерфорд (англ.: Ernest Rutherford; 30 жніўня 1871 года, Спрынг Грув, каля г. Нельсан, Новая Зеландыя — 19 кастрычніка 1937, Кембрыдж) — брытанскі фізік новазеландскага паходжання.
Вядомы як «бацька» ядзернай фізікі, стварыў планетарную мадэль атама. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1908 года.
Скончыў Новазеландскі ўніверсітэт (1894). 3 1895 у Вялікабрытаніі, з 1898 у Канадзе. 3 1907 прафесар Манчэстэрскага ўніверсітэта, з 1919 — Кембрыджскага ўніверсітэта і дырэктар Кавендышскай лабараторыі.
Навуковыя працы па радыеактыўнасці, атамнай і ядзернай фізіцы. Адкрыў альфа- і бэта-прамяні (1899) і ўстанавіў іх прыроду. Стварыў разам з Ф. Содзі тэорыю радыеактыўнасці (1903). Устанавіў закон рассеяння альфа-часціц атамамі розных хімічных элементаў (1911; гл. формула Рэзерфарда), на аснове чаго прапанаваў планетарную мадэль атама (мадэль атама Рэзерфарда). Здзейсніў першую штучную ядзерную рэакцыю па ператварэнні азоту ў кісларод (1919), прадказаў існаванне нейтрона і дэйтрона (1920). Пацвердзіў справядлівасць закону ўзаемасувязі масы і энергіі ў ядзерных рэакцыях (1933). Правёў рэакцыю сінтэзу дэйтронаў з утварэннем трытыю (1934).
Яго імем названы хімічны элемент рэзерфордый.
| Прэзідэнты Каралеўскага таварыства | |
|---|---|
|
Уільям Хагінс (1900) · Джон Стрэт (1905) · Арчыбальд Гейкі (1908) · Уільям Крукс (1913) · Джозеф Томсан (1915) · Чарлз Шэрынгтан (1920) · Эрнэст Рэзерфорд (1925) · Фрэдэрык Хопкінс (1930) · Уільям Брэг (1935) · Генры Дэйл (1940) · Роберт Робінсан (1945) · Эдгар Эдрыян (1950) · Сірыл Хіншэлвуд (1955) · Хоўард Флоры (1960) · Патрык Блэкет (1965) · Алан Ходжкін (1970) · Александэр Тод (1975) · Эндру Хакслі (1980) · Джордж Портэр (1985) · Майкл Ація (1990) · Аарон Клуг (1995) |
|
|
Роберт Мэй (2000) · Марцін Рыс (2005) |
|
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Якаб Хендрык вант Гоф (1901) • Эміль Фішэр (1902) • Свантэ Арэніус (1903) • Уільям Рамзай (1904) • Адольф Баер (1905) • Анры Муасан (1906) • Эдуард Бухнер (1907) • Эрнэст Рэзерфорд (1908) • Вільгельм Оствальд (1909) • Ота Валах (1910) • Марыя Кюры (1911) • Віктар Грыньяр / Поль Сабацье (1912) • Альфрэд Вернер (1913) • Тэадор Рычардс (1914) • Рыхард Вільштэтэр (1915) • Фрыц Габер (1918) • Вальтэр Нернст (1920) • Фрэдэрык Содзі (1921) • Фрэнсіс Астан (1922) • Фрыц Прэгль (1923) • Рыхард Зігмондзі (1925) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
