Уільям Рамзай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Рамзай
англ.: William Ramsay
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1852(1852-10-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 1916(1916-07-23)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Margaret Johnstone Marshall[d]
Род дзейнасці хімік, прафесар, гісторык, археолаг
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Вільгельм Рудальф Фітыг[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Уільям Рамзай, таксама Уільям Рэмзі[7] (англ.: Sir William Ramsay; 2 кастрычніка 1852, Глазга — 23 ліпеня 1916, Хай-Уікам) — англійскі хімік і фізік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1888), прэзідэнт Лонданскага хімічнага таварыства (1907—1909). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1904).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ва ўніверсітэтах Глазга (1866—70), Гайдэльберга і Цюбінгена (доктар філасофіі; 1872). 3 1872 ва ўніверсітэце Глазга, з 1880 прафесар Брыстальскага, у 1887—1913 — Лонданскага ўніверсітэтаў.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па фізічнай, арганічнай і неарганічнай хіміі, гісторыі хіміі і фізікі. Адкрыў аргон (1894, разам з Дж. У. Рэлеем), неон, крыптон і ксенон (1898, разам з М. Траверсам). Вылучыў гелій з газаў клевіту (разнавіднасць уранавай смаляной руды; 1895). Вызначыў месца інертных газаў у перыадычнай сістэме хімічных элементаў (1900, адначасова з Дз. Мендзялеевым). Эксперыментальна назіраў самаадвольны радыеактыўны распад радыю і радону з утварэннем гелію (1903, разам з Ф. Содзі).

Зноскі

  1. а б Sir William Ramsay // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б William Ramsay // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. а б Рамзай Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. а б Ramsay, William (1852-1916) // (unspecified title) / пад рэд. Tübingen University Archives
  6. а б в г Курилов В. В. Рамзай, Вильям // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1899. — Т. XXVI. — С. 251–252.
  7. Варыянты напісання прозвішча Рамзай і Рэмзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.301.