Эдуард Бухнер
Эдуард Бухнер (20 мая 1860, Мюнхен — 13 жніўня 1917, Мюнхен) — нямецкі хімік і біяхімік. Нобелеўская прэмія па хіміі (1907) («За праведзеную навукова-даследчую працу па біялагічнай хіміі і адкрыццё пазаклеткавай ферментацыі»).
Нарадзіўся ў Мюнхене 20 мая 1860 года. Ён пачаў вывучаць хімію ў 1884 годзе пад кіраўніцтвам Адольфа Баера (Нобелеўскага лаўрэата па хіміі 1905 года) і батаніку ў прафесара Негелі ў Батанічным інстытуце Мюнхена.
Пасля перыяду працы з Ота Фішэрам ў Эрлангене, ён атрымаў дактарат ад Мюнхенскага ўніверсітэта ў 1888.
Бухнер ажаніўся з Лотай Сталь ў 1900 годзе.
У 1907 годзе Бухнер атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за біяхімічныя даследаванні пазаклеткавай ферментацыі і выдзяленне зімазы.
Падчас Першай сусветнай вайны Бухнер служыў у палявым шпіталі ў Румыніі ў чыне маёра. Ён быў паранены 3 жніўня 1917 года і памёр ад гэтых ран праз дзевяць дзён у Мюнхене ва ўзросце 57 гадоў.
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Якаб Хендрык вант Гоф (1901) • Эміль Фішэр (1902) • Свантэ Арэніус (1903) • Уільям Рамзай (1904) • Адольф Баер (1905) • Анры Муасан (1906) • Эдуард Бухнер (1907) • Эрнэст Рэзерфорд (1908) • Вільгельм Оствальд (1909) • Ота Валах (1910) • Марыя Кюры (1911) • Віктар Грыньяр / Поль Сабацье (1912) • Альфрэд Вернер (1913) • Тэадор Рычардс (1914) • Рыхард Вільштэтэр (1915) • Фрыц Габер (1918) • Вальтэр Нернст (1920) • Фрэдэрык Содзі (1921) • Фрэнсіс Астан (1922) • Фрыц Прэгль (1923) • Рыхард Зігмондзі (1925) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |