Фрэнсіс Уільям Астан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрэнсіс Уільям Астан

Фрэнсіс Уільям А́стан (англ.: Francis William Aston; 1 верасня 1877, Харбарн, Вялікабрытанія20 лістапада 1945) — англійскі фізік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1921), замежны член-карэспандэнт АН СССР (1924), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 1922 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Бірмінгемскі ўніверсітэт (1898). Выкладаў у Бірмінгемскім і Кембрыджскім універсітэтах.

Навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе сканструяваў першы мас-спектрометр і з яго дапамогай адкрыў 213 устойлівых ізатопаў хімічных элементаў, вызначыў іх адносную пашыранасць. У 1925 годзе стварыў новы мас-спектрометр, на якім дакладна вызначыў масу і выявіў дэфект мас шэрагу ізатопаў; упершыню пабудаваў крывую ўпаковачных каэфіцыентаў, што характарызуе энергію сувязі атамных ядраў.

Навуковыя працы па атамнай і ядзернай фізіцы, радыяхіміі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
  • Волков В. А. и др. Выдающиеся химики мира: Биографический справочник. — М.: Высш. шк., 1991. — С. 22-23. — 656 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-06-001568-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]