Санта-Марыя-дэль-Попала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Від на храмавы комплекс

Санта-Марыя дэль Попала (італ.: Basilica di Santa Maria del Popolo) — царква ордэна аўгусцінцаў у Рыме, ад якой бярэ сваю назву вялікая п'яцца дэль Попала. Узнікла на месцы капліцы, пабудаванай у таполі (populus) каля паўночных варот Рыма Папам Пасхаліем II.

Будынак царквы ўзведзены ў 14721477 гадах на аснове раманскай капліцы 1099 года пабудовы. Інтэр'ер грунтоўна абноўлены Берніні пры Аляксандры VII.

Інтэр'ер асноўнага храма

Царква Санта-Марыя дэль Попала з'яўляецца тытулярнай царквой. Кардыналам-святаром з тытулам царквы Санта-Марыя дэль Попала з 24 сакавіка 2006 года выступае польскі кардынал Станіслаў Дзівіш.

Капэлы[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшую мастацкую цікавасць уяўляюць пяць прыдзелаў царквы, якія былі пабудаваны як сямейныя магільныя скляпы рымскай знаці і царкоўных саноўнікаў.

Капэлу Кіджы, вядомую шырокай публіцы па кнізе і фільму «Ангелы і дэманы», спраектаваў Рафаэль для свайго заступніка Агасціна Кіджы. Мазаічнае ўбранне капэлы належыць Рафаэлю, карціны ў алтары — Себасцьяна дэль П'ёмба. Да канца XVI стагоддзя ўнутры храма віселі напісаныя Рафаэлем спецыяльна для гэтай царквы партрэт Юлія II і Мадонна дэль Попала.

Да роспісу капэлы Чэразі былі прыцягнуты майстры ранняга барока — Анібале Карачы і Караваджа; створаныя апошнім палотны на тэмы з жыцця Св. Пятра адносяцца да найбольш значных твораў італьянскага жывапісу XVII стагоддзя. Пінтурык'я ўпрыгожыў жывапісам капэлу з грабніцамі роду дэла Роверэ.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]