Сартулы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сартулы
(Сартуул)
Сартулы Расіі
Агульная колькасць 1286 ў Манголіі
Рэгіёны пражывання Манголія, Кітай, Расія
Мова мангольская
Рэлігія будызм
Блізкія этнічныя групы халха-манголы, айраты, бураты

Сарту́лы (манг.: Сартуул) — найбуйнейшая група паўднёвых манголаў. У Расіі разглядаюцца як этнічная група буратаў. Жывуць таксама ў Манголіі і Кітаі. Агульная колькасць у Манголіі (2010 г.) — 1286 чал.[1]

Сартулы насяляюць заходнія раёны Манголіі, адзінай краіны, дзе вядзецца іх колькасны ўлік як асобнай этнічнай групы. У Кітаі яны жывуць у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне і ва Унутранай Манголіі. У Расіі — на поўдні Бураціі.

Прынята лічыць, што сартулы — нашчадкі сарт, сярэднеазіяцкага насельніцтва іранскага і цюркскага паходжання, якое трапіла на захад Манголіі ў часы Чынгісхана ў якасці ваеннапалонных або пазней як гандляры і вандроўнікі[2]. Яны знаходзіліся пад уплывам іншых манголаў, займаліся пераважна жывёлагадоўляй, трымалі кароў і якаў.

У канцы XVII ст. падчас сутыкнення паміж джунгарамі і халха-манголамі былі вымушаны пакінуць першапачатковы рэгіён свайго рассялення, мігрыраваць у Бурацію і сучасныя вобласці Сіньдзяна і Унутранай Манголіі.

Сартулы размаўляюць на мангольскай мове, маюць племянны татэм — ваўка, лічацца добрымі рамеснікамі[3], спавядаюць будызм, не ўжываюць у ежу вараную кроў[4]. Апошняе разглядаецца як адзіны культурны элемент, які сартулы захавалі ад сярэднеазіяцкіх продкаў.

Зноскі