Мангоры

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мангоры
(Mongghul, Mangghuer)
Nadun Picture 1.jpg
Мангорскі танец масак
Агульная колькасць 289565 (2010 г.)
Рэгіёны пражывання Кітай
Мова мангорская
Рэлігія шаманізм, будызм
Блізкія этнічныя групы манголы, дауры, дунсян, бааань, паўночныя югуры

Мангоры(саманазвы: Mongghul, Mangghuer, кіт.: 蒙古尔) або ту (кіт.: 土族), белыя манголы (саманазва: Chahan Mаngguer, кіт.: 察罕蒙古尔) — народ, адна з 56 афіцыйных нацыянальных меншасцяў Кітая. Жывуць пераважна ў правінцыях Ганьсу і Цынхай. Агульная колькасць (2010 г.) - 289565 чал.

Паходжанне і гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згодна паданням саміх мангораў, іх продкамі былі манголы, воіны Чынгісхана, якія ажаніліся на дзяўчынах тыбецкіх пастухоў хуэр. Гэта падцвярджаецца і кітайскімі пісьмовымі крыніцамі, якія адзначаюць наяўнасць аселых манголаў вакол Сініна на працягу XIII - XVI стст.

Пасля кітайскай рэвалюцыі 1911 г. мангоры падтрымалі сям'ю Ма, якая кантралявала мясцовых палявых камандзіраў і падпарадкоўвалася Гаміньдану. У 1949 г. канчатковую перамогу атрымалі камуністы. На землях мангораў адбылася аграрная рэформа. У 1954 г. мангоры былі прызнаны ў КНР этнічнай меншасцю і атрымалі аўтаномію.

Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]

Першасным заняткам мангораў з'яўлялася качавая жывёлагадоўля, утрыманне авечак і коз. Дадатковую ролю адыгрывала паляванне. Але ўжо ў эпоху Мін многія мангоры пераходзілі да земляробства. Пасля аграрнай рэформы 1949 г. яно ператварылася ў асноўны занятак.

Традыцыйна качавыя мангоры жылі ў юртах. Земляробы будавалі невялікія паселішчы з раскіданай планіроўкай. Жытлы мелі выгляд паўзямлянак. У нашы дні жывуць у буйных сучасных паселішчах. Нацыянальныя строі прадстаўлены доўгімі прыталенымі кашулямі з высокімі каўнярамі, яркімі ўзорамі. Жанчыны носяць хусткі, упрыгожваюцца званкамі, біжутэрыяй. Мужчыны абмотваюць ногі тканінай. Народная кулінарыя ўключае смажаныя аладкі, смажаную лапшу з мясам, чай з маслам і соллю.

Мангоры маюць багаты фальклор, славяцца эпічнымі паэмамі, шматлікімі казкамі, танцамі і песнямі. Раз на год арганізуецца пастушы фестываль хуэр, на які збіраюцца ўсе мангорскія песняры. Новы год па месячным каляндары суправаджаецца святам надун.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Мова мангораў належыць да мангольскай групы моў. Падзяляецца на тры дыялекты. У паўседзённым жыцці мангоры карыстаюцца кітайскай або тыбецкай графікай, хаця заходнееўрапейскімі навукоўцамі ў 1970-ыя гг. для іх быў складзены алфавіт на аснове лацінкі і кітайскімі — на аснове кітайскай графікі.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць вернікаў — будысты, прыхільнікі вучэння ваджраяна. Захаваліся некаторыя шаманісцкія рытуалы. У 1915 - 1949 гг. сярод мангораў актыўна дзейнічалі хрысціянскія місіянеры, аднак у выніку культурнай рэвалюцыі распаўсюджанне хрысціянства было спынена.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]