Сафія Пруская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сафія Пруская
Sophie Dorothea Ulrike Alice von Preußen
Сафія Пруская
Партрэт Сафіі пэндзля Георгіяса Якавідыса
сцяг
каралева-кансорт Грэцыі
18 сакавіка 1913 — 11 чэрвеня 1917
Папярэднік: Вольга Канстаўцінаўна Раманава
Пераемнік: Аспазія Манас
19 снежня 1920 — 27 верасня 1922
Папярэднік: Аспазія Манас
Пераемнік: Елізавета Румынская
 
Нараджэнне: 14 чэрвеня 1870({{padleft:1870|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:14|2|0}})
Патсдам
Смерць: 13 студзеня 1932({{padleft:1932|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:13|2|0}}) (61 год)
Франкфурт-на-Майне
Род: Гогенцолерны, Глюксбургі
Бацька: Фрыдрых III
Маці: Вікторыя Вялікабрытанская
Муж: Канстанцін Грэчаскі
Дзеці: Георг, Аляксандр, Алена, Павел, Ірэна, Кацярына

Сафія Гогенцолерн (ням.: Sophie Dorothea Ulrike Alice; 14 чэрвеня 1870, Патсдам — 13 студзеня 1932, Франкфурт-на-Майне) — прынцэса Пруская, каралева-кансорт Грэцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сафія нарадзілася ў сям'і Прускага прынца Фрыдрыха (будучага імператара Фрыдрыха III) і яго жонкі прынцэсы Вялікабрытаніі Вікторыі. Па маці яна была ўнучкай каралевы Вікторыі. Сафія была сёмым дзіцем з васьмі і трэцяй дачкой. Сярод яе братоў быў кайзер Вільгельм II.

27 кастрычніка 1889 года ў Афінах Сафія выйшла ажанілася з грэчаскім прынцам Канстанцінам (18681923), які даводзіўся ёй чатырохюрадным братам (абодва былі прапраўнукамі імператара Паўла I). Перад шлюбам прынцэса прыняла праваслаўе і перастала наведваць лютэранскія цэрквы, што прывяло да разладу паміж ёй і яе братам Вільгельмам. Дзеці Канстанціна і Сафіі:

Сафія стала каралевай Грэцыі ў сакавіку 1913 года, калі яе муж змяніў на прастоле свайго бацьку. Падчас Першай сусветнай вайны Канстанцін I быў вымушаны адрачыся на карысць сына Аляксандра па прычыне сваіх германафільскіх сімпатый. У гэтым вінавацілі Сафію, хоць тая больш падтрымлівала пра-брытанскія настроі сваёй маці. Мужу з жонкай прыйшлося пакінуць Грэцыю і жыць у Швейцарыі. У 1920 годзе пасля смерці Аляксандра ад укусу малпы яны вярнуліся і Канстанцін ізноў стаў каралём. Аднак праз два гады ён адрокся ў другі раз з-за паражэння ў вайне з Турцыяй. Кароль памёр праз год падчас іх ссылкі на Сіцыліі. У апошнія гады жыцця Сафіі ў яе выявілі рак. Яна памерла ў Франкфурце 13 студзеня 1932 года. У 1936 годзе пасля рэстаўрацыі манархіі ў Грэцыі яе прах быў перапахаваны ў каралеўскім магільным склепе Татоі.

Яе магіле на Татоі

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

  • 18701888: Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Сафія Пруская
  • 18881913: Яе Каралеўская Высокасць Кронпрынцэса Грэчаская і Дацкая
  • 19131923: Яе Вялікасць Каралева Грэцыі
  • 19231932: Яе Вялікасць Каралева-ўдава Сафія

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]