Фрыдрых III Гогенцолерн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фрыдрых III
Friedrich III., Friedrich Wilhelm Nikolaus Karl
Фрыдрых III
сцяг
8-ы кароль Прусіі
9 сакавіка 1888 — 15 чэрвеня 1888
Папярэднік: Вільгельм I
Пераемнік: Вільгельм II
сцяг
2-і кайзер Германскай імперыі
9 сакавіка 1888 — 15 чэрвеня 1888
Папярэднік: Вільгельм I
Пераемнік: Вільгельм II
 
Веравызнанне: лютэранін
Нараджэнне: 18 кастрычніка 1831(1831-10-18)
Патсдам, Прусія
Смерць: 15 чэрвеня 1888(1888-06-15) (56 гадоў)
Патсдам, Германская імперыя
Пахаваны: Фрыдэнскірхе, Патсдам
Род: Hohenzollern Haus Wappen.svg Гогенцолерны
Бацька: Вільгельм I
Маці: Аўгуста Веймарская
Жонка: Вікторыя Вялікабрытанская
Дзеці: Вільгельм II
 
Узнагароды:
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чырвонага арла
Ордэн «Pour le Mérite»
Вялікі крыж Жалезнага крыжа
Order of the Golden Fleece Rib.gif Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Ордэн Падвязкі
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Георгія II ступені

Фрыдрых III (Фрыдрых Вільгельм Мікалай Карл, ням.: Friedrich III., Friedrich Wilhelm Nikolaus Karl von Preußen; 18 кастрычніка 1831, Патсдам, Прусія — 15 чэрвеня 1888, Патсдам, Германская імперыя) — імператар (кайзер) Германіі і кароль Прусіі з 9 сакавіка 1888 года, прускі генерал-фельдмаршал (28 кастрычніка 1870), рускі генерал-фельдмаршал (1872). Кронпрынц Фрыдрых быў адным з самых шматабяцальных спадчыннікаў прастола Еўропы, але валадарыў усяго 99 дзён, памёршы ад пакутлівай хваробы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын прынца Вільгельма Прускага (будучага караля і імператара Вільгельма I) і Аўгусты Веймарскай, пляменнік Фрыдрыха Вільгельма IV.

Кронпрынц[правіць | правіць зыходнік]

Кронпрынц Фрыдрых і фельдмаршал Мольтке Старэйшы на поле бою падчас Франка-прускай вайны

У 1861 годзе, пасля ўзыходжання бацькі на прастол, стаў кронпрынцам Прусіі і ў гэтай якасці камандаваў войскамі сваёй краіны ў Пруска-аўстрыйскай вайне 1866 года і Франка-прускай вайне. Меў палкаводчы талент, адыграў ключавую ролю ў перамозе над аўстрыйцамі пад Садовай. Карыстаўся вялікай папулярнасцю ў арміі і народзе як «Наш Фрыц» (ням.: Unser Fritz). Пасля перамогі ў Франка-прускай вайне (1871) Фрыдрых, які стаў ужо спадчыннікам прастола новай Германскай імперыі, атрымала жазло рускага генерал-фельдмаршала.

З-за ліберальных поглядаў канфліктаваў з канцлерам Бісмаркам. Быў праціўнікам узмацнення канфрантацыі ў Еўропе, падтрымліваў унутрыгерманскую інтэграцыю. Аднак Бісмарк утрымліваў яго ад якога-небудзь рэальнага ўплыву на палітыку.

Валадаранне[правіць | правіць зыходнік]

Калі памёр Вільгельм I (9 сакавіка 1888 года), Фрыдрых, які ўзышоў на прастол, быў ужо смяротна хворы на рак гартані. Раней, з-за памылковага дыягназу, пастаўленага яму ў 1887 годзе, была адменена аперацыя, якая магла б спыніць рост пухліны. Амаль год кронпрынц правёў на лячэнні ў Англіі, Ціролі і, нарэшце, у Сан-Рэма, адкуль вярнуўся ў Германію, ужо стаўшы імператарам. За месяц да ўзыходжання на прастол урач Фрыдрых фон Браман зрабіў кронпрынцу трахеастамію, пасля якой ён страціў магчымасць размаўляць і меў зносіны з атачэннем пасродкам пісьма. Яго лячэннем таксама займаўся Эрнст фон Бергман. За 99 дзён валадарання імператар з дзяржаўных спраў паспеў толькі адправіць у адстаўку неэфектыўнага кансерватара, міністра ўнутраных спраў Роберта Віктара фон Путкамера (за шэсць дзён да смерці, 9 чэрвеня). Так 1888 год стаў у Германіі годам трох імператараў.

Адзнакі[правіць | правіць зыходнік]

Фрыдрых і яго жонка лічыліся парай з ліберальнымі сімпатыямі; спадчыннік абмяркоўваў магчымыя планы палітычных рэформ з цешчай, брытанскай каралевай Вікторыяй. Пасля Вільгельм II аддаваў перавагу спасылацца ў якасці ўзору на дзеда, Вільгельма I (які артымаў пры ім афіцыйны эпітэт «Вільгельм Вялікі»), не згадваючы бацьку. Шмат хто з палітыкаў і гісторыкаў казалі і тады, і асабліва пасля пачатку Першай сусветнай вайны, што калі б Фрыдрых III і ліберальна настроены аўстрыйскі кронпрынц Рудольф, які загінуў праз паўгода пасля яго 30 студзеня 1889 года, пражылі доўга, лёс Еўропы мог бы быць іншым, і палітыка Германіі з Аўстрыяй не прывяла б да Першай сусветнай вайны[1]. Існуе таксама меркаванне, што лібералізм і міралюбнасць Фрыдрыха і маштаб рэформ, якія ён мог бы распачаць, перабольшаны па кантрасце з дзейнасцю Вільгельма II.

Культурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кронпрынц быў ініцыятарам стварэння мастацкага музея ў Берліне, адкрытага праз 16 гадоў пасля яго смерці (1904) у яго дзень нараджэння пад назвай «Музей імператара Фрыдрыха». З 1956 года ён завецца Музей Бадэ па імі мастацтвазнаўца Вільгельма фон Бадэ, які кіраваў зборам першай калекцыі для музея.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Кронпрынц Фрыдрых з сынам (будучым Вільгельмам II) у шатландскіх касцюмах

У 1858 годзе ажаніўся з прынцэсай Вікторыяй, старэйшай дачкой брытанскай каралевы Вікторыі. Ад гэтага шлюбу нарадзілася восем дзяцей:

Менавіта пасля вяселля Фрыдрыха і Вікторыі ў Еўропе атрымаў шырокую папулярнасць напісаны яшчэ ў 1842 г. вясельны марш Фелікса Мендэльсона.

Зноскі

  1. Tipton, Frank (2003). A History of Modern Germany Since 1815. London: Continuum International Publishing Group. ISBN 978-0-8264-4910-8, p. 175—176. http://books.google.com/books?id=6jgCcG3fQrMC.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Вільгельм I
германскі імператар,
кароль Прусіі
Wappen Deutsches Reich - Reichsadler 1889.png

9 сакавіка15 чэрвеня 1888
Пераемнік:
Вільгельм II

Шаблон:Генерал-фельдмаршалы Расіі