Секст Юлій Афрыкан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Секст Юлій Афрыкан (лац.: Sextus Julius Africanus, грэч.: Ιούλιος Αφρικανός; каля 160, Іерусалім — каля 240) — раннехрысціянскі грэкамоўны пісьменнік, адзін з першых хрысціянскіх гісторыкаў[1]. Сачыненні Юлія Афрыкана ўключаны ў 10-ы том Patrologia Graeca.

Паходзіў з сям'і рымскіх каланістаў, у перыяд службы ў арміі Септымія Севера быў удзельнікам сірыйскага паходу 195 года. Быў прэфектам горада Эмаус. У Рыме, па даручэнні імператара Аляксандра Севера, ім была заснавана грамадская бібліятэка і напісана энцыклапедыя «Узоры» (грэч.: Κεστοί), якая змяшчае звесткі з вобласці прыродазнаўчых навук і ваеннай тактыкі. Энцыклапедыя захавалася толькі ў фрагментах у складзе аксірынхскіх тэкстаў.

Юлій быў знаёмы з Арыгенам і Арыстыдам, захаваліся два яго лісты да іх. У лісце да Арыгена ён падтрымлівае версію позняга паходжання гісторыі Сусаны (Дан.13), а да Арыстыда ён піша пра радаслоўе Ісуса Хрыста (ліст да Арыстыда вядома па фрагментах, якія цытаваў Еўсевій Кесарыйскі).

Найбольш значным творам Юлія з'яўляецца пяцітомавая «Хранаграфія» (Chronografiai). Яна захавалася ў фрагментах у Еўсевія і Ераніма. У ёй Юлій прыводзіць храналогію біблейскай і палітычнай гісторыі свету ад яго стварэння да 221 года н.э. Паводле меркавання Юлія свет быў створаны ў 5500 годзе да нараджэння Хрыста і павінен быў існаваць на працягу 6000 гадоў.

Зноскі

  1. Африкан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]