Аляксандр Север
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Аляксандр СеверП лац.: Marcus Aurelius Severus Alexandrus |
||
| Бюст імператара Аляксандра Севера. | ||
|
||
|---|---|---|
| 13 сакавіка 222 — 19 сакавіка 235 | ||
| Папярэднік: | Геліягабал | |
| Пераемнік: | Максімін Фракіец | |
| Нараджэнне: | 1 кастрычніка 208 Арка, Ліван |
|
| Смерць: | 19 сакавіка 235 (26 гадоў) Маганцыяк |
|
| Дынастыя: | Северы | |
| Імя пры нараджэнні: | Марк Юлій Гесій Алексіян | |
| Бацька: | Марк Юлій Гесій Марцыян прыёмны — Геліягабал |
|
| Маці: | Юлія Мамея | |
| Жонка: | Салюстыя Арбіяна | |
Север Аляксандр — Марк Аўрэлій Север Аляксандр (208—235): рымскі імператар (222 — 235).
Сын Гесія Марцыяна і Юліі Мамеі, заняў трон 13-гадовым хлопцам (быў тады жрацом бога сонца ў Эмесе) пасля таго, як быў забіты Элагабал. Мяркуецца, што трапіў на трон у выніку шматгадовых інтрыг яго маці, Юліі Мамеі, і бабулі, Юліі Месы, і што жанчыны кіравалі за яго. Быў забіты, разам з маці, салдатамі каля Майнца.
Сучаснікі апісваюць яго сімпатычным, сціплым і справядлівым. У ларарыях яго дому стаялі партрэты паважаных ім людзей: Вергілія, Цыцэрона, Аляксандра Македонскага, Апалонія Тыянскага, Хрыста, Аўрама, Арфея і іншых «добрых людзей» мінулага, партрэты яго продкаў і наогул «добрых імператараў»[1].
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
| Гэта пачатак артыкула пра Старажытны Рым. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Шаблон:Рымскія консулы 193—234 гадоў
