Скандэрбег

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Скандэрбег (Георгій Кастарыёці)
сербск.: ħypaẖ Кастриот (иħ) Скендербег сербск.: Skënderbeu
Gjergj Kastrioti.jpg
Партрэт Скандэрбега ў Уфіцы, Фларэнцыя
Coa Kastrioti Family.svg
Герб роду Кастрыёці
Князь Кастрыёці
27 лістапада 1443 — 17 студзеня 1468
Папярэднік: Гьён I Кастрыёці
Пераемнік: Гьён II Кастрыёці
 
Нараджэнне: 06.05ю1405
Дзібра, Княства Кастрыёці
Смерць: 17 студзеня 1468({{padleft:1468|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:17|2|0}})
Лежа, Венецыянская рэспубліка
Род: Кастрыёці
Бацька: Гьён I Кастрыёці
Маці: Ваіслава Трыпальда
Жонка: Доніка Арыянці
Дзеці: Гьён II Кастрыёці

Скандэрбег або Георг Кастрыёці (алб.: Gjergj Kastrioti Skënderbeu; 6 мая 1405 — 17 студзеня 1468) — правадыр антыасманскага албанскага паўстання, нацыянальны герой Албаніі, услаўлены ў народных песнях.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся малодшым сынам у сям'і албанскага князя Гьёна (Іаана) Кастрыёці, які ў венецыянскіх дакументах называецца «магутным венецыянскім сеньёрам, ганаровым грамадзянінам Венецыі і Рагузы[1]». У раннім дзяцінстве быў аддадзены султану Мураду II заложнікам. Там Георг ён прыняў іслам пад імем Іскандэр-бей, або Скандэрбег, і праславіўся, змагаючыся на баку Асманскай імперыі, удзельнічаў у многіх бітвах і паказваў такую мужнасць, што туркі празвалі яго Іскандэр, гэта значыць Аляксандр (імя Аляксандра Македонскага заўсёды было на Усходзе сінонімам героя).

Пасля вяртання (уцёкаў) на радзіму[2] Іскандэр-бей (у албанскай транскрыпцыі Скандэрбег) узначаліў супраціўленне асманскім акупантам.

Паўстанне[правіць | правіць зыходнік]

Прычынай паўстання албанцаў на чале са Скандэрбегам было абвяшчэнне 1 студзеня Уладзіславам III крыжовага паходу супраць асманаў, які скончыўся 10 снежня 1444 года паразай крыжакоў каля Варны і гібеллю самога караля. Калі вясной 1443 года венгерскі палкаводзец Янаш Хуньядзі вызваліў ад асманаў горад Ніш, Скандэрбег адрокся ад іслама, зноў прыняў хрысціянства і падняў паўстанне ў Албаніі. Абвешчаны албанскімі старшынямі правадыром ўсіх албанцаў, ён перамог асманаў на Чорным Дрыне, а потым, заключыў саюз з Венгрыяй і вымусіў Мурада ІІ зняць аблогу албанскага горада Круя. У лістападзе 1443 года ён быў абвешчаны кіраўніком княства Кастрыёці.

Шлем Скандэрбега

Нанёс паражэнні войскам асманаў у 1449 і 1451 гадах. З няменшым поспехам Кастрыёці супраціўляўся султану Мехмеду II і пасля захопу Канстанцінопаля асманамі (1453) заключыў выгодны для Албаніі мір. У 1461 годзе Скандэрбег быў прызнаны султанам (падзішахам) Мехмедам ІІ правіцелем Албаніі.

Неапалітанскі кароль Фердынанд I даў Георгу Кастрыёці тытул герцага Сан-П'етра ва ўзнагароду за дапамогу супраць Рэнэ Анжуйскага. У 1463 годзе Скандэрбег разарваў з блаславення Папы Пія II мір з асманамі і зноў нанёс ім некалькі вельмі адчувальных паражэнняў. Мехмед ІІ гатовы быў накіраваць супраць яго ўсе свае сілы, але ў 1468 годзе Кастрыёці памер ад малярыі. Пасля яго смерці прыйшла смерць і албанскага суверэнітэту.

" Спрадвеку кожны фіс (клан) праводзіў уласную палітыку, заключаў ці разрываў саюзы з іншымі фісамі, з іншаземнымі дзяржавамі, з акупацыйнай уладай… Толькі аднойчы ў гісторыі, а менавіта ў 1444 годзе вялікі палкаводзец Георг Кастрыёт Скндэрбег (албанец-каталік) здолеў зрабіць Албанію моцнай і трывалай дзяржавай. Але ў 1478 годзе (праз 11 гадоў пасля смерці Скандэрбега) Албанія — услед за Сербіяй, Балгарыяй, Візантыяй і Босніяй — заваявана туркамі і на доўгі час страціла незалежнасць.
К. Э. Казубскі[3]
"

Ушанаванне[правіць | правіць зыходнік]

  • Першую свецкую біяграфію Скандэрбега напісаў албанскі гісторык Марын Барлеці (1450—1512), які апублікаваў у 1510 годзе ў Рыме «Гісторыю жыцця і подзвігаў Скандэрбега, прынца эпіротаў».
  • Першую царкоўную біяграфію Скандарбега пад назвай «Georgius Castriotus Epirensis, vulgo Scanderbegh» у 1610 годзе напісаў албанскі каталіцкі епіскап [[[Франг Бардзі]].
  • у горадзе Круя дзейнічае музей Скандэрбега.
  • У гонар Скандэрбега імем Іскандэр-бей сучаснікі называлі авантурыста Ільінскага.
  • Падчас Другой сусветнай вайны імя Скандэрбега насіла 21-я горная дывізія СС «Скандэрбег» (1-я албанская), якая камплектавалася з албанцаў. Таксама імя Скандарбега носіць дывізія ў складзе Албанскай нацыянальнай арміі.
  • У Савецкім Саюзе рэжысёрам С. Юткевічам быў зняты мастацкі фільм «Вялікі воін Албаніі Скандарбег» (Масфільм, 1953).
  • У албанскай суперлізе выступае футбольны клуб, названы ў гонар Скандэрбега.
  • У албанскім пасёлку Чыфці (Чывіта) на поўдні Італіі стаіць помнік Скандэрбегу.
  • Таксама помнік Скандэрбегу устаноўлены ў сталіцы Албаніі — Тыране.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Повесть о Скандербеге» / Под ред. Н. Н. Розова. — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1957. — (Серия «Литературные памятники»)

Зноскі

  1. Рэспубліка Рагуза больш вядома як Дуброўнік
  2. Паводле з адной з версій, уцёкаў не было, а ў 1438 годзе султан Мурад ІІ прызначыў Георга камендантам албанскай крэпасці Круя.
  3. Козубский К. Э. Искры Косовского пожара // «Наша страна» (Буэнос-Айрес) № 2547-2548, 12 июня 1999.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]