Тамаза Кампанела

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тамаза Кампанела
Tommaso Campanella
Campanella-2.png
Дата нараджэння:

5 верасня 1568({{padleft:1568|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:5|2|0}})

Месца нараджэння:

Калабрыя

Дата смерці:

21 мая 1639({{padleft:1639|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:21|2|0}}) (70 гадоў)

Месца смерці:

Парыж

Кірунак:

гуманізм, утапісты

Перыяд:

Адраджэнне

Значныя ідэі:

утапічны сацыялізм

Аказалі ўплыў:

Джардана Бруна, Тэлезіа Бернардзіна

Тамаза Кампанела (італ.: Tommaso Campanella; 5 верасня, 1568 — 21 мая, 1639), у хросце Джавані Даменіка Кампанела — італьянскі філосаф, тэолаг, астролаг і паэт. Адзін з першых прадстаўнікоў утапічнага сацыялізму.

Нарадзіўся ў Калабрыі ў паўднёвай Італіі. Сын беднага і непісьменнага шаўца. У малым узросце ўступіў у Ордэн дамініканцаў пад мянушкай фра'Тамаза ў гонар Тамаша Аквінскага. Вывучаў тэалогію і філасофію. Пад уплывам эмпірычнай філасофіі Бернардзіна Тэлезіа (15091588), які сцвярджаў, што ўсе рэчы ў прыродзе надзелены пачуццём, і што чалавечы досвед складаецца выключна на пачуццёвай аснове, Кампанела піша свой першы твор лац.: Philosophia sensibus demonstrata («Філасофія ўвасобленая ў пачуццях»), апублікаваная ў 1592.

У Неапалі ён пазнаёміўся з астралогіяй. Астралагічныя спекуляцыі стануць пастаяннай характэрнай рысай яго твораў. Ерэтычныя погляды Кампанела прывялі яго да сутыкнення з царкоўнымі ўладамі. Па даносу ў Інквізіцыю яго выклікаюць у суд, дзе яго прысуджаюць да хатняга зняволення ў кляштары да 1597 года.

Пасля свайго вызвалення Кампанела вяртаецца ў Калабрыю, дзе яго абвінавачваюць як распрацоўшычка таемнай змовы супраць іспанскай улады ў яго родным мястэчку Сціла. Ідэяй Кампанела было стварэнне грамадства па прынцыпу агульнай маёмасці. За аснову сваіх поглядаў ён браў прароцтвы Іаахіма Флорскага і свае ўласныя астралагічныя назіранні, у выніку якіх ён прадказаў надыход веку святога Духа ў 1600 г. Будучы здраджаным двумя сваімі саюзнікамі, Кампанела быў схоплены і неўзабаве зняволены ў Неапалі. Прыкідваючыся звар'яцелым, ён здолеў пазбегнуць смяротнага пакарання, але быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне.

Кампанела правёў у турме 27 год. На працягу адбывання свайго тэрміну ён піша свае выбітныя творы: «Манархія Іспаніі» (лац.: An monarchia Hispanorum, 1600), «Палітычныя афарызмы» (лац.: Aforismi politici, 1601), «лац.: Atheismus triumphatus» (Пераможны атэізм, 1605-1607), «лац.: Quod reminiscetur» (1606), «лац.: Metaphysica» (1609—1623), «лац.: Theologia» (16131624), і свой найвыбітнейшы твор «Горад Сонца» (у арыгінале напісаны па-італьянску ў 1602; апублікаваны на лаціне ў Франкфурце (1623) і пазней у Парыжы (1638)).

Зрэшты, з дапамогай папы рымскага Урбана VIII, які заступаўся ад імя Філіпа IV, Кампанела быў вызвалены ў 1626 г. Па вяртанні ў Рым, ён цалкам рэабілітаваўся толькі ў 1629, дзе жыў яшчэ пяць год.

Тым не менш, новаарганізваваная спроба дзяржаўнага перавароту, узначаленая аднім з яго мінулых паслядоўнікаў, пагражала Кампанела новымі праблемамі. З дапамогай усё таго ж папы Урбана VIII, ён збег у Францыю, дзе быў ветліва сустрэты пры двары Людовіка XIII. З'яўляючыся пратэжэ кардынала Рышэльё і ўзнагароджаны шчодрай грашовай пенсіяй, ён правёў астатак свайго жыцця ў кляштары Сент-Анарэ ў Парыжы. Яго апошняй працай была паэма ў гонар нараджэння Людовіка XIV (лац.: Ecloga in portentosam Delphini nativitatem).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Amabile L. V. 1—2 // Fra Tommaso Campanella ne Castelli di Napoli, in Roma ed in Parigi — Napoli, 1887.
  • Firpo L. Ricerche campanelliane — Firenze, 1947.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.