Джардана Бруна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джардана Бруна
італ.: Giordano Bruno
лац.: Iordanus Brunus Nolanus
Дата нараджэння не раней за студзень 1548 і не пазней за люты 1548
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1600(1600-02-17)[1][2][…] (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, філосаф, паэт, пісьменнік, выкладчык універсітэта, астролаг, матэматык, ксёндз
Навуковая сфера філасофія і касмалогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Jean Hennequin[d][6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джардана Бру́на, сапр. імя Філіпа, мянушка Бруна Наланец (італ.: Giordano Bruno; 1548 г., Нола каля Неапаля — 17 лютага 1600, Рым) — італьянскі філосаф і паэт, прадстаўнік пантэізму. З’яўляючыся каталіцкім манахам, Джардана Бруна развіваў неаплатанізм у духу рэнесанснага натуралізму, спрабаваў даць у гэтым ключы філасофскую інтэрпрэтацыю вучэння Каперніка.

Бруна выказваў шэраг здагадак, якія апярэджвалі яго эпоху і былі абгрунтаваны толькі наступнымі астранамічнымі адкрыццямі: аб тым, што зоркі ёсць далёкія сонцы, пра існаванне невядомых у яго час планет у межах нашай Сонечнай сістэмы, пра тое, што ў Сусвеце існуе незлічоная колькасць целаў, якія падобны да нашага Сонца. Бруна не першы задумваўся пра множнасці светаў і бясконцасці Сусвету: да яго такія ідэі належалі антычным атамістам, эпікурэйцам і Мікалаю Кузанскаму.

Бруна быў асуджаны каталіцкай царквой як ератык і прысуджаны свецкімі судовымі ўладамі Рыма да смяротнага пакарання праз спаленне. У 1889 годзе, амаль праз тры стагоддзі, на месцы пакарання смерцю Джардана Бруна быў узведзены помнік у яго гонар.

Сведчанні сучаснікаў[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сведчання Каспара Шопэ, які прысутнічаў на судзе, Дж. Бруна быў абвінавачаны ў тым, што «У сваіх кнігах ён вучыў, што светы незлічоныя, што душа перасяляецца з аднаго целы ў іншае і нават у іншы свет, што адна душа можа нахадзіцца ў двух целах, што магія — гэта рэч добрая і дазволеная, што Святы Дух — гэта нішто іншае, як душа свету, ён гаварыў, што Майсей здзяйсняў свае цуды праз магію; ён гаварыў, што Майсей выдумаў свае законы, а Святое Пісанне ёсць толькі прывід, ён гаварыў, што д’ябла будзе выратаваны; ад Адама і Евы ён выводзіць радавод толькі яўрэяў — астатнія людзі паходзяць ад тых дваіх, якіх Бог стварыў днём раней; Хрыстос, паводле яго меркавання, гэта не Бог. Ён (Хрыстос) быў вядомым чараўніком, і за гэта па заслугах быў павешаны, а не распяты. Прарокі і апосталы былі непрыдатнымі людзьмі — чараўнікамі і шмат хто з іх быў павешаны»[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]