Альберт Сент-Дзьёрдзы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Альберт Сент-Дзьёрдзы
венг.: Albert Szent-Gyorgyi
GyorgyiNIH.jpg
Дата нараджэння:

16 верасня 1893({{padleft:1893|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:16|2|0}})

Месца нараджэння:

Будапешт

Дата смерці:

22 кастрычніка 1986({{padleft:1986|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:22|2|0}}) (93 гады)

Месца смерці:

Вудс-Хол

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

Біяхімія

Узнагароды і прэміі


Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1937)

Альберт Сент-Дзьёрдзы на ВікіСховішчы

Альберт Сент-Дзьёрдзы (венг.: Albert Szent-Györgyi, 16 верасня 1893, Будапешт — 22 кастрычніка 1986, Вудс-Хол) — амерыканскі біяхімік венгерскага паходжання, ганараваны ў 1937 годзе Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне за цыкл работ па біялагічнаму акісленню.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альберт Сент-Дзьёрдзы нарадзіўся 16 верасня 1893 годзе ў Будапешце. Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт, у 1917 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны. Вярнуўшыся з арміі пасля Першай сусветнай вайны, з'ехаў у Нідэрланды. У 19221926 гадах працаваў у Лейдэнскім універсітэце, затым (у 1927, 1929 гадах) — у Кембрыджскім універсітэце, дзе ў 1927 годзе атрымаў доктарскую ступень у вобласці хіміі. У 19271930 гадах працаваў у клініцы Меё (ЗША). У 1930 годзе вярнуўся ў Венгрыю. У 19311945 гадах быў прафесарам Сегедскага ўніверсітэта, у 19451947 гадах — Будапешцкага ўніверсітэта. У 1947 гадах эмігрыраваў у ЗША. Працаваў у Марской біялагічнай лабараторыі (англ.: Marine Biological Laboratory) у Вудс-Холе (штат Масачусетс) і ў Інстытуце па вывучэнні мышц. У 1975 годзе стаў навуковым кіраўніком Нацыянальнага фонду даследаванняў рака.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).