Уступленне Літвы ў Еўрапейскі Саюз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уступленне Літвы ў Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі Саюз і Літва
Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі Саюз
Літва
Літва
Марка ў гонар далучэння Літвы.
Дагавор аб далучэнні Літоўскай Рэспублікі да Еўрасаюза.

Уступленне Літвы ў Еўрапейскі Саюз (літ.: Lietuvos įstojimas į Europos Sąjungą) — працэс далучэння Літвы да Еўрасаюза завяршыўся 1 мая 2004 года. Еўрапейскі Саюз быў пашыраны да 25 дзяржаў, Літва далучылася да яго адначасова з 9 іншымі дзяржавамі — Кіпрам, Чэхіяй, Эстоніяй, Латвіяй, Мальтай, Польшчай, Славакіяй, Славеніяй і Венгрыяй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Літва падала афіцыйную заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз 8 снежня 1995 года. Тым часам сяброўства ў ЕС выглядала перспектывай вельмі аддаленай будучыні. У 1997 годзе высветлілася, што Еўрасаюз пачынае працэс пашырэння на Усход, але ў спісе краін першай хвалі пашырэння Літва не згадвалася, замест яе ў спіс трапілі Эстонія, Чэхія, Польшча, Славенія і Венгрыя. Аднак узмоцненыя рэформы і рашучасць зрабіць усё неабходнае для набліжэння да крытэрыяў Еўрасаюза і дазволілі Літве «заскочыць» на падножку «еўрапейскага цягніка». Добрыя паказчыкі дэманстравала не толькі Літва, і ў 1999 годзе высветлілася, што да пяці раней заяўленых кандыдатаў у ЕС далучыліся яшчэ пяць краін.

Афіцыйныя перамовы пра ўступленне ў Еўрасаюз Літва пачала 15 лютага 2000 года, яны паспяхова завяршыліся 13 снежня 2002 года.

Рэферэндум[правіць | правіць зыходнік]

Апошнім этапам на шляху Літвы ў ЕС быў усенародны рэферэндум, на якім жыхары краіны павінны былі выказаць сваё меркаванне пра будучае членства ў Еўрасаюзе. Адбыўся 10-11 мая 2003 года. Пэўныя асцярогі былі, некаторыя палітыкі спрабавалі разыграць карту еўраскептыцызму. Па выніках рэферэндуму 63 % выбаршчыкаў узялі ўдзел у галасаванні, 91 % выказаўся за сяброўства краіны ў ЕС.

Далучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Літва афіцыйна ўступіла ў Еўрасаюз 1 мая 2004 г. За месяц да гэтага, 29 сакавіка, Літва таксама стала членам НАТА, што было яшчэ адной важнай геапалітычнай перамогай у працэсе еўраатлантычнай інтэграцыі краіны. Такім чынам, ад моманту падачы афіцыйнай заяўкі да моманту ўступлення Літвы ў ЕС прайшло менш за дзесяць гадоў, хаця ў 1995 годзе наўрад ці хто мог паверыць, што інтэграцыя ў Еўрасаюз можа адбывацца такімі паскоранымі тэмпамі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Maniokas, Klaudijus; Vilpišauskas, Ramūnas; Žeruolis, Darius (2004). Lietuvos kelias į Europos Sąjungą [літоўская]. Eugrimas. p. 519. ISBN 978-9-9555-0164-0.
  • Rupnik, Jacques; Zielonka, Jan (2003). The Road to the European Union [англійская]. Manchester University Press. p. 293. ISBN 978-0-7190-6561-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]