Фрэдэрык Грант Бантынг
Фрэдэрык Грант Бантынг (англ.: Frederick Grant Banting, 14 лістапада 1891, Алісан, правінцыя Антарыа, Канада — 21 лютага 1941, Правінцыя Ньюфаўндленд) — канадскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1923 годзе разам з Дж. Маклеадам.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Скончыў Таронцкі ўніверсітэт (1910). З 1921 года працаваў у ім жа, з 1930 года ўзначальваў Аддзел медыцынскіх даследаванняў.
Навуковыя працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутранай сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Заўсёды падкрэсліваў ўклад свайго асістэнта Чарльза Бэста ў адкрыцці інсуліну. Бантынг аддаў Бэсту палову сваёй частцы Нобелеўскай прэміі ў знак удзячнасці.
Фрэдэрык Бантынг загінуў ад ран, атрыманых пры крушэнні самалёта 21 лютага 1941 года на востраве Ньюфаўндленд.
У знак прызнання заслуг Ф. Бантынга Сусветны дзень барацьбы з дыябетам адзначаецца ў яго дзень нараджэння — 14 лістапада.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
Спасылкі [правіць]
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Эміль Берынг (1901) • Рональд Рос (1902) • Нільс Фінзен (1903) • Іван Паўлаў (1904) • Роберт Кох (1905) • Каміла Гольджы / Сант'яга Рамон-і-Кахаль (1906) • Шарль Лаверан (1907) • Ілья Мечнікаў / Паўль Эрліх (1908) • Эміль Кохер (1909) • Альбрэхт Косель (1910) • Альвар Гульстранд (1911) • Алексіс Карэль (1912) • Шарль Рышэ (1913) • Роберт Барані (1914) • Жуль Бардэ (1919) • Аўгуст Крог (1920) • Арчыбалд Хіл / Ота Меергоф (1922) • Фрэдэрык Бантынг / Джон Маклеад (1923) • Вілем Эйнтховен (1924) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |