Алексіс Карэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алексіс Карэль
фр.: Alexis Carrel
Alexis Carrel 02.jpg
Дата нараджэння:

28 чэрвеня 1873(1873-06-28)

Месца нараджэння:

Сент-Фуа-ле-Ліён, Францыя

Дата смерці:

5 лістапада 1944(1944-11-05) (71 год)

Месца смерці:

Парыж, Францыя

Краіна:

Flag of France.svg Францыя

Навуковая сфера:

хірургія, біялогія, патафізіялогія, еўгеніка

Вядомы як:

даследчык судзінкавай хірургіі,
піянер у вобласці даследавання транспланталогіі

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1912)

Алексіс Карэль (фр. Alexis Carrel) (28 чэрвеня 1873, Сент-Фуа-ле-Ліён - 5 лістапада 1944, Парыж) — французскі хірург, біёлаг, патафізіёлаг і еўгеніст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1912).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў медыцынскі факультэт Ліёнскага ўніверсітэта, у 1900 атрымаў ступень доктара медыцыны. З 1900 па 1902 выкладаў ва ўніверсітэце анатомію.

Пад уражаннем ад смерці прэзідэнта Францыі Мары Франсуа Карно, які памёр 24 чэрвеня 1894 года пасля нападу тэрарыста ад крывацёку пры пашкоджанні артэрыі, Карэль з 1902 года пачаў займацца распрацоўкай метадаў сшывання крывяносных сасудаў. У 1904 годзе Карэль з'ехаў у Канаду, затым у ЗША, дзе стаў асістэнтам фізіялагічнага інстытута пры Чыкагскім універсітэце.

У 1906 годзе па запрашэнні Сімона Флекснера Карэль стаў членам рады Ракфелераўскага інстытута (пасля Ракфелераўскага ўніверсітэта). У 1938 годзе Карэль звольніўся з Ракфелераўскага інстытута, атрымаўшы званне заслужанага прафесара. Неўзабаве пасля пачатку Другой сусветнай вайны і акупацыяй немцамі часткі тэрыторыі Францыі вярнуўся ў Парыж і пры падтрымцы ўрада Вішы заснаваў «Інстытут па вывучэнні праблем чалавека».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]