Фрэнк Форд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрэнсіс Майкл Форд
Francis Michael Forde
Frankforde.jpg
сцяг
15-ы прэм'ер-міністр Аўстраліі
6 — 13 ліпеня 1945
Манарх: Георг VI
Папярэднік: Джон Кёрцін
Пераемнік: Бен Чыфлі
 
Нараджэнне: 18 ліпеня 1890({{padleft:1890|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})
Мітчэл, Квінслэнд
Смерць: 28 студзеня 1983({{padleft:1983|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (92 гады)
Горад Брысбен

Фрэнсіс Майкл Форд (англ.: Francis Michael Forde; 18 ліпеня 1890 - 28 студзеня 1983) — аўстралійскі палітычны дзеяч, 15-ы прэм'ер-міністр Аўстраліі.

Нарадзіўся ў Мітчэле, Квінсленд, у сям'і жывёлавода. Форд атрымаў адукацыю ў каталіцкай школе Сент-Мэры Каледж Тувумба і стаў настаўнікам. Пасяліўшыся ў Рокхэмптане, ён уступіў у лейбарысцкую партыю і ў групу адукацыі рабочых. У 1917 годзе быў абраны ў Заканадаўчы сход Квінсленда ад лейбарысцкай партыі па акрузе Рокхэмптан. У 1922 годзе пакінуў гэты пост і быў абраны ў Палату прадстаўнікоў Аўстраліі ад акругі Капрыкорнія.

Неўзабаве Форд зрабіў кар'еру ў лейбарысцкай партыі. Пасля перамогі лейбарыстаў на выбарах 1929 Форд стаў намеснікам міністра гандлю і мытняў ва ўрадзе Джэймса Скаліна. Будучы адным з найстарэйшых членаў парламента ад лейбарыстаў ён пацярпеў паразу на выбарах 1931 і ў 1932 г. стаў намеснікам лідара апазіцыі. Ён застаецца адзіным намеснікам лідара ЛПА з Квінсленда. Пасля адстаўкі Скаліна ў 1935 годзе, Форд вылучаўся на пасаду партыйнага лідара, але прайграў адзін голас Джону Кёрціну, у асноўным з-за таго што ён падтрымліваў эканамічную палітыку Скаліна.