Роберт Мензіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Роберт Гордан Мензіс
Robert Gordon Menzies
Роберт Гордан Мензіс
сцяг
12-ы Прэм'ер-міністр Аўстраліі
26 красавіка 1939 — 26 жніўня 1941
Манарх: Георг VI
Папярэднік: Эрл Пейдж
Пераемнік: Артур Фадэн
19 снежня 1949 — 26 студзеня 1966
Манарх: Георг VI
Елізавета II
Папярэднік: Бен Чыфлі
Пераемнік: Гаральд Холт
 
Нараджэнне: 20 снежня 1894(1894-12-20)
Джэпарыт, Аўстралія
Смерць: 15 мая 1978(1978-05-15) (83 гады)
Мельбурн, Аўстралія
Жонка: Пэці Лекі
 
Узнагароды:
Ордэн Чартапалоху
Ордэн Кавалераў Пашаны
Рыцар ордэна Аўстраліі
Ордэн Узыходзячага сонца 1 класа

Роберт Мензіс (англ.: Robert Menzies, 20 снежня 1894 - 15 мая 1978) - аўстралійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 12-ы прэм'ер-міністр Аўстраліі.

Палітычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1928 годзе Мензіс вырашыў пакінуць юрыдычную практыку, каб быць выбраным у парламент штата ў якасці члена Заканадаўчага савета Вікторыі ад Нацыяналістычнай партыі Аўстраліі. Падчас выбараў ён ледзь не пацярпеў паразу з-за інцыдэнту на адной з прэс-канферэнцый, на якой група ветэранаў Першай сусветнай вайны атакавала яго, бо ён не пайшоў на тэрміновую службу. Тым не менш, Мензісу ўдалося перажыць гэты крызіс, і ён атрымаў на выбарах перамогу. Праз год ён перайшоў у Заканадаўчую асамблею штата, стаўшы з 1932 міністрам у кансерватыўным віктарыянскім урадзе (заставаўся ім да 1934 года), а таксама намеснікам прэм'ера штата Вікторыя.

У 1934 Мензіс прыняў удзел у федэральных выбарах у якасці прадстаўніка Аб'яднанай аўстралійскай партыі і атрымаў упэўненую перамогу ў сваёй выбарчай акрузе. Пасля абрання ён адразу ж быў прызначаны генеральным пракурорам і міністрам прамысловасці ва ўрадзе Джозефа Лаянса.

У 1939 годзе пасля адмовы ўраду ўвасобіць у жыццё план дзяржаўнага страхавання Мензіс прыняў рашэнне сысці з урада. Аднак 7 красавіка 1939 памёр Лаянс, і Мензіс неўзабаве быў абраны кіраўніком Аб'яднанай аўстралійскай партыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]