Фёдар Пятровіч Талстой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Пятровіч Талстой
руск.: Фёдор Петрович Толстой
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 лютага 1783(1783-02-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1873(1873-04-25)[1][2] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Пётр Андрэевіч Талстой[d]
Маці Elizaveta Egorovna Barbot de Marny[d]
Жонка Anna Fedorovna Dudina[d] і Anastasiya Tolstaya[d][6]
Дзеці Ekaterina Junge[d] і Marya Kamenskaya[d]
Род дзейнасці скульптар, мастак, кампазітар, выкладчык універсітэта, медальер, балетмайстар
Месца працы
Жанр жывапіс і скульптура
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фёдар Пятровіч Талсто́й[8] (руск.: Фёдор Петрович Толстой; 10 (21) лютага 1783 — 13 (25) красавіка 1873) — рускі тэатральны мастак, жывапісец, графік, скульптар, медальер, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме ў 1792—1796 гадах, потым з 1898 года ў Марскім кадэцкім корпусе ў Санкт-Пецярбургу, з якога ў 1802 годзе выпушчаны мічманам. У 1804 годзе выйшаў у адстаўку. У 1804—1806 гадах наведваў медальерны клас Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе займаўся пад кіраўніцтвам І. П. Пракоф’ева[9]. У 1806 годзе прызначаны на службу ў Эрмітаж[9]. У 1810—1828 гадах медальер Санкт-Пецярбургскага манетнага двара[9]. З 1825 года Ф. П. Талстой выкладаў у Акадэміі мастацтваў[8] — прафесар медальернага (з 1842 года) і скульптурнага (з 1849 года) класаў[10]. Віцэ-прэзідэнт Акадэміі мастацтваў у 1828—1859 гадах[10], у 1859—1868 гадах таварыш (намеснік) прэзідэнта[8]. Загадваў мастацкім аддзяленнем мазаічнай установы Акадэміі мастацтваў (1851), кіраваў мастацкім аддзелам мазаічнага аддзялення (з 1852 года)[11].

Творчасць і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Творы Ф. П. Талстога вызначаюцца вытанчанасцю формы, паэтычным успрыманнем антычнасці, гарманічнасцю кампазіцыі і тонкасцю мадэліроўкі. Сярод твораў мастака барэльефы са сцэнамі з «Адысеі» Гамера, 21 |медальён ў памяць Айчыннай вайны 1812 года і замежных паходаў рускай арміі ў 1813—1814 гадах, медаль «Народнае апалчэнне 1812», скульптуры, жывапісныя партрэты, акварэлі, выявы інтэр’ераў, нацюрморты, ілюстрацыі да паэмы І. Багдановіча «Душачка» і іншыя. Выканаў скульптуры для храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве[11]. Аўтар мемуараў[11].

Аўтапартрэт (1804)

Член Таварыства заахвочвання мастацтваў ў 1820—1871 гадах, Вольнае таварыства аматараў расійскай славеснасці (1817, ганаровы член-з 1820), сапраўдны член Прускай акадэміі мастацтваў у Берліне (1822), ганаровы член Курляндскага таварыства літаратуры і мастацтва (1825), ганаровы член Фларэнційскай Акадэміі мастацтваў (1846), ганаровы член Маскоўскага мастацкага таварыства (1851).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL Праверана 18 ліпеня 2023.
  2. http://www.adk.de/de/akademie/mitglieder/?we_objectID=53307
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 408. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  4. а б в г Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  5. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  6. Радавод — 2005.
  7. а б Профіль на сайце Санкт-Пецярбургскай АМ Праверана 23 красавіка 2024.
  8. а б в БелЭн 2002.
  9. а б в БРЭ 2004—2017.
  10. а б ТОЛСТОЙ Федор Петрович // Виртуальный Русский музей (руск.)
  11. а б в Профіль Ф. П. Талстога на сайце Расійскай акадэміі мастацтваў (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Талсто́й Фёдар Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 408. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Толсто́й Фёдор Петрович / Нейман М. Л. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 55. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • ТОЛСТО́Й Федор Петрович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 297. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
  • ТОЛСТО́Й Фё­дор Пет­ро­вич // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]