Перайсці да зместу

Хасан Рухані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хасан Рухані
перс.: حسن روحانی
1-ы Сакратар Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана[d]
12 кастрычніка 1989 — 15 жніўня 2005
Пераемнік Алі Ларыджані
29-ы генеральны сакратар Руху недалучэння[d]
3 жніўня 2013 — 17 верасня 2016
Папярэднік Махмуд Ахмадзінежад
Пераемнік Нікалас Мадура
7-ы прэзідэнт Ірана
3 жніўня 2013 — 3 жніўня 2021
Папярэднік Махмуд Ахмадзінежад
Пераемнік Ібрагім Раісі
дэпутат Ісламскага кансультацыйнага савета[d]
28 мая 1980 — 27 мая 1984
дэпутат Ісламскага кансультацыйнага савета[d]
28 мая 1984 — 27 мая 2000

Нараджэнне 12 лістапада 1948(1948-11-12)[1][2] (76 гадоў)
Бацька Asdollah Fereydoon[d][3]
Маці Sakineh Peivandi[d]
Жонка Сахебе Рухані[d]
Дзеці Mohammad Rouhani[d] і Maryam Rouhani[d]
Веравызнанне шыіты
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі[4]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Ордэн Ісламскай рэвалюцыі Order of Fath Order of Nasr
Сайт president.ir
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хасан Рухані (12 лістапада 1948, Сархех) — іранскі дзяржаўны дзеяч, палітык і шыіцкі багаслоў, сёмы абраны прэзідэнт Ірана. Адзін з найстарэйшых палітыкаў Ірана, удзельнік ісламскай рэвалюцыі ў Іране 1979 года. Мучтахід. Акадэмік і дыпламат. З 1999 года з’яўляецца чальцом Рады старцаў[5]. З 1989 года з’яўляецца чальцом Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі[6]. З 1991 года з’яўляецца чальцом Рады ўгоды. З 1992 года ўзначальвае Установу важных даследаванняў. Рухані займаў пасады старшыні Схода ісламскай рады чацвёртага і пятага склікання і сакратара Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі з 1989 па 2005 год[7]. Удзельнічаў у перамовах з краінамі захаду па пытаннях ядзернай зброі і ядзернай энергетыкі.

7 мая 2013 года Рухані пачаў выбарчую барацьбу за пасаду прэзідэнта Ірана. Ён казаў, што, калі будзе абраны на пасаду, то палепшыць адносіны з Захадам. На выбарах 15 чэрвеня 2013 года Рухані перамог на выбарах. 19 мая 2017 года перамог на новых прэзідэнцкіх выбарах: іранская грамадскасць аддала перавагу яго прагматычнаму, праеўрапейскаму курсу над праграмамі кандыдатаў-кансерватараў.

Рухані ведае (акрамя роднай персідскай мовы) англійскую, нямецкую, французскую, рускую і арабскую мовы.

Хасан Ферыдан Рухані нарадзіўся 12 лістапада 1948 года ў горадзе Саркех, каля Семнана. У 1960 годзе пачаў навучанне ў Семнанскім духоўным вучылішчы. У 1961 годзе з’ехаў у Кум, дзе навучаўся ў вучылішчы для святароў. Яго вучылі вядомыя аятолы. З 1969 года пачаў вучобу ў Тэгеранскім універсітэце, дзе вучыў заходняе права. Затым працягнуў сваю вучобу ў Каледонскім ВНУ ў Брытаніі, дзе атрымаў навуковыя ўзнагароды.

Стаўшы святаром, Рухані пачаў чытаць прамовы, скіраваныя супраць тагачаснай улады — шаха Рэзы Пехлеві. У 1965 годзе раз’язджаў па Іране са сваімі прамовамі. Шмат разоў арыштоўваўся. У лістападзе 1977 года выступіў на вечы ў Тэгеране, прысвечаным смерці Мастафы Хамейні — сына Хамейні.

З гэтага часу Рухані пераследаваўся спецслужбамі шаха. Махамат Бехешці і аятала Матахары параілі Рухані з’ехаць з Ірана. У Парыжы, куды ён накіраваўся, выступаў перад студэнтамі ВНУ, дзе навучаліся іранцы.

Жыццё пасля 1979 года

[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у рэвалюцыі 1979 года. Займаў шмат пасад у гэтым годзе. З 1980 года з’яўляўся дэпутатам у меджлісе. За 20 гадоў дэпутацтва быў старшынёй меджліса (4 і 5 склікання). З 1980 па 1983 гады быў старшынёй Назіральнай рады Краёвага ісламскага радыё.

Ірана-іракская вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Пад час Ірана-іракскай вайны Рухані займаў тылавыя пасады. З 1982 па 1988 гады быў дарадцам Вышэйшай рады абароны. З 1986 па 1988 гады займаў пасаду дарадцы Вышэйшай рады падтрымкі вайны. З 1985 па 1988 узначальваў вайсковую раду Хатаманбія. З 1986 па 1991 узначальваў іранскае лётнае войска. З 1988 па 1989 гады быў намеснікам галоўнакамандуючага. Быў узнагароджаны медалямі Фатх (перамога) і Наср.

Рухані быў прызначаны на пасаду міністра бяспекі і разведкі ў 1989 годзе. З 1989 да 2005 года быў сакратаром Вышэйшай народнай рады бяспекі. Быў упаўнаважаным па пытаннях бяспекі ў прэзідэнтаў Алі Хашэмі і Махамеда Хатамі з 1989 па 1997 і з 2000 па 2005 адпаведна.

З 1991 года ўваходзіў у склад Савета мэтазгоднасці. Гэтую пасаду займаў да таго, як стаў прэзідэнтам. У 1999 годзе асудзіў хваляванні падчас выбараў прэзідэнта краіны. Быў абраны 18 лютага 2000 года ў склад Савета экспертаў ад астана Семнан. З 2006 года быў абраны ў Савет экспертаў ад астана Тэгеран.

Рухані займаецца навуковай дзейнасцю. Удзельнічае ў друку навуковых часопісаў на персідскай і англійскай мовах — Рахборт, Іранскі аглядальнік замежных адносін і Замежныя адносіны.

15 чэрвеня 2013 года быў абраны Прэзідэнтам Ірана[8], набраўшы 18 мільёнаў 613 тысяч 329 галасоў[9]. У жніўні 2013 года прызначыў першым віцэ-прэзідэнтам Эсхака Джахангіры.

Зноскі

  1. Hassan Rouhani // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hassan Rohani // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Geni.com — 2006.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #1035777037 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  5. Members of Assembly of Experts(недаступная спасылка). Assembly of Experts. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 22 красавіка 2013.
  6. Hassan Rouhani appointed as the Supreme Leader's representative to the SNSC. The Office of the Supreme Leader (13 лістапада 1989).
  7. Hassan Rouhani's Resume. CSR (11 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 16 чэрвеня 2013.
  8. http://lenta.ru/news/2013/06/15/rohani/
  9. Хасан Рухані быў абраны сёмым прэзідэнтам Ірана (руск.) Архівавана 24 снежня 2013.