Чамы (албанцы)
У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Чамы Паўднёва-Усходняй Азіі. |
Чамы (Çamë) | |
Агульная колькасць | каля 40000 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Грэцыя |
Мова | албанская |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | астатнія албанцы |
Чамы (алб.: Çamë) — група албанцаў з паўночнага захаду Грэцыі. Размаўляюць на асобным дыялекце албанскай мовы. Рэгіён, населены імі, завецца Чамерыя. У перапісах насельніцтва Грэцыі чамы не вылучаюцца як асобная група насельніцтва, а пералічваюцца разам з іншымі албанцамі. Меркаваная колькасць у Грэцыі — каля 40 000 чал. У выніку дэпартацыі і эміграцыі чамы таксама апынуліся ў Албаніі, Турцыі, ЗША.
Да сярэдзіны XX ст. чамы кампактна насялялі ўзбярэжжа Іанічнага мора і ракі Таміс. У адрозненне ад іншых навакольных жыхароў, яны спавядалі іслам. У XIX ст. чамы аказвалі супраціўленне грэчаскаму нацыянальнаму руху ў Эпіры. Аднак у 1912 г. Чамерыя была далучана да Грэцыі.
Грэчаскі ўрад праводзіў палітыку асіміляцыі мясцовага насельніцтва — змяніў назвы албанскіх населеных пунктаў на грэчаскія, перадаў значную частку зямель перасяленцам-грэкам з Турцыі, пазбаўляў грамадзянскіх правоў тых, хто не пісаў на грэчаскай мове. Падчас акупацыі Грэцыі Італіяй і нацысцкай Германіяй ў 1941—1944 гг. частка чамаў супрацоўнічала з акупацыйнымі ўладамі, аднак былі і тыя, хто аказваў ім супраціўленне, удзельнічаў у партызанскім руху.
У 1944—1945 гг. адбылася гвалтоўная дэпартацыя большасці чамаў-мусульман з Грэцыі ў Албанію. У 1952 г. урад Грэцыі прыняў рашэнне аб канфіскацыі маёмасці дэпартаваных і канчатковага пазбаўлення іх грэчаскага грамадзянства.
У 1991 г. узнік рух чамаў за аднаўленне сваіх правоў і гістарычнай справядлівасці. Арганізацыі чамаў дзейнічаюць на тэрыторыі Албаніі, ЗША, Бельгіі.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Miranda Vickers, The Cham Issue: Albanian National and Property Claims in Greece Архівавана 30 чэрвеня 2015.
- Cham Refugees 1945 — Early Photography in Albania
- Matilda Meta, ALBANIAN DIPLOMACY AND CHAM ISSUE IN 1912—1939
- Ethnic Albanians in Greece
- Albanian American Organization of Chameria Архівавана 30 сакавіка 2019.
- The Democratic Foundation of Chameria Архівавана 19 верасня 2016.