Штат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Штат (ад ням.: Staat «дзяржава») — у шэрагу федэратыўных дзяржаў назва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія маюць пэўны ўзровень суверэнітэту. Прававы і юрыдычны статус штата, а таксама аб'ём і ўзровень кампетэнцыі яго ўладаў вызначаюцца канстытуцыяй саюза. Акрамя таго, у некаторых краінах штаты маюць уласныя канстытуцыі.

На чале штата стаіць губернатар, які абіраецца насельніцтвам ці прызначаны як глава дзяржавы-члена федэратыўнай дзяржавы ці як глава адміністрацыйнай адзінкі ўнітарнай дзяржавы.

Кожны штат мае сваіх прадстаўнікоў у верхняй палаце парламента краіны, іх колькасць вызначаецца заканадаўствам — яно можа залежаць ад колькасці насельніцтва штата (Індыя), або кожны штат мае аднолькавую колькасць прадстаўнікоў у парламенце (ЗША, Бразілія).

Спіс дзяржаў, у складзе якіх маюцца штаты[правіць | правіць зыходнік]

Краіна Кол-ць штатаў Самы вялікі штат Самы маленькі штат Самы многанаселены штат Самы маланаселены штат
Flag of Australia.svg Аўстралія 6 штатаў Flag of Western Australia.svg Заходняя Аўстралія (2 645 615) Flag of Tasmania.svg Тасманія (90 758) Flag of New South Wales.svg Новы Паўднёвы Уэльс (7 099 700) Flag of Tasmania.svg Тасманія (502 600)
Flag of Brazil.svg Бразілія 26 штатаў Bandeira do Amazonas.svg Амазонас (1 570 745) Bandeira de Sergipe.svg Сержыпі (21 910) Bandeira do estado de São Paulo.svg Сан-Паўлу (40 442 795) Bandeira de Roraima.svg Рарайма (451 227)
Flag of Venezuela.svg Венесуэла 23 штаты Bolivar State flag.png Балівар (240 528) Flag of Nueva Esparta.svg Нуэва-Эспарта (1 150) Flag of Zulia State.svg Суліс (3 620 200) Flag of Amazonas State.svg Амасонас (142 200)
Flag of India.svg Індыя 28 штатаў Раджастхан (342 236) Гоа (3702) Seal of Uttar Pradesh.png Утар-Прадэш (190 891 000) 22px Сікім (540 493)
Flag of Malaysia.svg Малайзія 13 штатаў Flag of Sarawak.svg Саравак (124 450) Flag of Perlis.svg Перліс (821) Flag of Selangor.svg Селангор (5 411 324) Flag of Perlis.svg Перліс (227 025)
Flag of Mexico.svg Мексіка 31 штат Flag of Chihuahua.svg Чыўаўа (244 938) Flag of Tlaxcala.svg Таскала (4016) Flag of Mexico (state).png Мехіка (15 175 862) Flag of Baja California Sur.svg Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія (424 041)
Flag of the Federated States of Micronesia.svg Мікранезія 4 штаты Flag of Pohnpei (1977-1992).gif Панпеі (346) Flag of Kosrae.png Кусаіе (110) Flag of Chuuk.svg Чуўк (53 595) Flag of Kosrae.png Кусаіе (7 686)
Flag of Nigeria.svg Нігерыя 36 штатаў Нігер (76 363) Лагас (3 475) Кана (13 383 682) Эбаньі (1 739 136)
Flag of Sudan.svg Судан 15 штатаў Паўночны штат (348 765) Эль-Гезіра (27 549) Хартум (7 152 102) Паўночны штат (833 743)
Flag of the United States.svg ЗША 50 штатаў Flag of Alaska.svg Аляска (1 717 854) Flag of Rhode Island.svg Род-Айленд (4 005) Flag of California.svg Каліфорнія (37 253 956) Flag of Wyoming.svg Ваёмінг (532 668)
Flag of South Sudan.svg Паўднёвы Судан 10 штатаў Джонглій (122 479) Цэнтральная Экваторыя (22 956) Заходняя Экваторыя (1 731 341) Усходняя Экваторыя (225 872)