Эйнаюхані Раўтаваара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эйнаюхані Раўтаваара
фота
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні

Einojuhani (Eino Juhani) Rautavaara

Дата нараджэння

9 кастрычніка 1928({{padleft:1928|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:9|2|0}}) (86 гадоў)

Месца нараджэння

Хельсінкі, Фінляндыя

Краіна

Flag of Finland.svg Фінляндыя

Прафесіі

кампазітар

Commons-logo.svg Эйнаюхані Раўтаваара на Вікісховішчы

Эйнаюхані Раўтаваара, (фінск.: Einojuhani Rautavaara; 9 кастрычніка 1928, Хельсінкі, Фінляндыя — фінскі кампазітар, педагог, адзін з найбольш вядомых у свеце фінскіх кампазітараў.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Хельсінкі ў сям'і опернага спевака Эйна Раўтавааара (барытон) (1876-1939) і доктаркі Эльзы Катарыны Тэр'яскелі (1898-1944). Дзеці бацькавага брата таксама сталі вядомымі музыкантамі - Аўлікі Раўтаваара (1906-1990), оперная спявачка (сапрана) і Пенці Раўтаваара (1911-1965), віяланчэліст.

У 10 год страціў бацьку, а ў 16 - маці, юнацтва прайшло ў доглядзе за хворай маці ў Турку.

У 1948-1952 вучыўся ў Акадэміі Сібеліуса ў Аарэ Мэрыканта. Пасля перамогі ў 1954 ў амерыканскім конкурсе з творам Рэквіем нашага часу (A Requiem in our Time) (1953) быў рэкамендаваны да вучобы ў Джульярдскай школе (Нью-Йорк), куды і быў прыняты. У Джульярдскай школе вучыўся ў кампазітара і піяніста Вінсэнта Персікеці, таксама браў урокі ў Tanglewood: у Роджэра Сэшэнса і Аарона Копленда. Пасля некалькіх год у ЗША, вучыўся ў Швейцарыі ва Уладзіміра Фогеля і ў Кёльне.

З 1957 па 1959 гг. выкладаў у Акадэміі Сібеліуса, з 1959 па 1961 - архіварыус Хельсінкскага філарманічнага аркестра, з 1965 па 1966 - рэктар Музычнага інстытута Кяпюля (Käpylä, Хельсінкі), з 1966 па 1990 ізноў выкладае ў Акадэміі Сібеліуса1976 года прафесар).

Сярод вучняў: Калеві Аха, Магнус Ліндберг, Олі Мустанен, Эса-Пека Саланен.

У студзені 2004 года перанёс расслаенне аорты, правёўшы паўгода ў рэанімацыі, але аднавіўся і здолеў вярнуцца да працы.

У 19591984 гг. быў жанаты з Мар'яхэйдзі Раўтаваара (Сўованен) (1927-2004), спявачкай (мецца-сапрана). У 1984 ажаніўся са спявачкай і педагогам Сінікай Койвіста, што значна паўплывала на творчасць. Напісаў для жонкі шэраг твораў, у тым ліку Канцэрт для сапрана, хора і аркестра (Дачка Мора (Meren tytär), 1971).

Сын ад першага шлюба - Маркаюхані Раўтаваара, музыкант і кампазітар.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Стыль кампазітара істотна змяняўся на працягу дзесяцігоддзяў, зазнаваючы розныя ўплывы. У пачатку творчага шляху захапляўся серыяльнай музыкай. Раўтаваара з'яўляецца вельмі плённым кампазітарам, аўтарам вялікай колькасці твораў розных жанраў, у тым ліку сімфоній, харавых і камерных твораў. У творчасці позняга перыяду адчувальныя містычныя элементы. Аўтар некалькіх біяграфічных опер - «Вінсэнт» пра Вінсэнта Ван Гога), "Алексіс Ківі" пра Алексіса Ківі, «Распуцін» пра забойства Распуціна).

Характэрны "гук Раўтавара", напрыклад, можа быць створаны строгай прыгажосцю рапсадычнай тэмы струнных з мільгаючымі лініямі флейты, мяккім дысанансам званоў і, магчыма, украпленнямі пастушкова ражка.

Многія творы Раўтаваара былі запісаны Хельсінкскім філарманічным аркестрам.

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Оперы[правіць | правіць зыходнік]

  • Шахта (Kaivos) (195758, 1960/63)
  • Апалон супраць Марса (Apollo contra Marsyas) (опера-мюзікл) (1970)
  • Драматычныя сцэны (En dramatisk scen) (камерная опера, (197576, была забаронена)
  • Томас (Thomas) (198285)
  • Вінсэнт (Vincent) (198587)
  • Дом Сонца (Auringon talo) (камерная опера, 198990)
  • Дары вешчуноў (Tietäjien lahja), (тэлеопера, (199394)
  • Aleksis Kivi (199597)
  • Распуцін (Rasputin) (200103)

Творы для сімфанічнага аркестра[правіць | правіць зыходнік]

Сіфмоніі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сімфонія №1 (1956/1988/2003)
  • Сімфонія №2 (1957/1984)
  • Сімфонія №3 (1961)
  • Сімфонія №4 (1962)
  • Сімфонія №5 (19851986)
  • Сімфонія №6 (Vincentiana) (1992)
  • Сімфонія №7 (Angel of Light) (1994)
  • Сімфонія №8 (The Journey) (1999)

Канцэрты[правіць | правіць зыходнік]

  • Канцэрт для віяланчэлі №1 (1968)
  • Канцэрт для фартэпіяна №1 (1969)
  • Канцэрт для флейты (Dances with the Winds) (1973)
  • Канцэрт для скрыпкі (197677)
  • Канцэрт для аргана (Annunciations) (197677)
  • Канцэрт для кантрабаса (Angel of Dusk) (1980)
  • Канцэрт для фартэпіяна №2 (1989)
  • Канцэрт для фартэпіяна №3 (Gift of Dreams) (1998)
  • Канцэрт для арфы (2000)
  • Канцэрт для кларнета (2001)
  • Канцэрт для ўдарных (Incantations) (2008)
  • Канцэрт для віяланчэлі №2 (Towards the Horizon) (200809)

Творы для сімфанічнага аркестра з удзелам хора[правіць | правіць зыходнік]

  • Канцэрт для сапрана, хора і аркестра (Дачка Мора (Meren tytär) (1971)
  • Дзіцячая імша (Lapsimessu) для дзіцячага хора і аркестра (1973)
  • На апошнім рубяжы (On the Last Frontier), фантазія для хора і аркестра (1997)

Іншыя творы для сімфанічнага аркестра[правіць | правіць зыходнік]

Творы для струннага аркестра[правіць | правіць зыходнік]

  • Скрыпачы (Pelimannit) (1952, абноўлена 1972)
  • Divertimento (1953)
  • Эпітафія Бэла Бартаку (Epitafi Béla Bartókille) (1955, абноўлена 1986)
  • Canto I (1960)
  • Canto II (1961)
  • Canto III (Партрэт мастака ў пэўны момант) (1972)
  • Фінскі міф (Suomalainen myytti) (1977)
  • Астработнія Polska (Pohjanmaa Polska) (1980, абноўлена 1993)
  • Сады птушкі - Прысвячэнне Золтану Кодаю (Bird Gardens (Hommage à Kodály Zoltán)) (1982)
  • Прысвячэнне Ферэнцу Лісту (Hommage à Liszt Ferenc) (1989)
  • Canto IV (1992)
  • Adagio celeste (2002)
  • У самым сэрцы святла (Into the Heart of Light (Canto V)) (2011)

Творы для духавога аркестра[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэквіем нашага часу (A Requiem in our Time) (1953)
  • Вайсковая імша для духавога аркестра (1968)
  • Гульнявыя пляцоўкі для анёлаў (Playgrounds for Angels) (1981)

Камерна-інструментальныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Струнны квартэт №1 (1952)
  • Струнны квартэт №2 (1958)
  • Струнны квартэт №3 (1965)
  • Струнны квартэт №4 (1975)
  • Струнны квінтэт Невядомае неба (Les cieux inconnus) 1997
  • Струнны квінтэт Варыяцыі для пяці (Variations for Five) 2013
  • Паветраны актэт (1962)
  • Квартэт Музычныя табліцы герцага Югана (Pöytämusiikki Juhana Herttualle) (1953)
  • Серэнады Адзінарога (Serenades of the Unicorn) для гітары (1977)
  • Маналогі Адзінарога (Monologues of the Unicorn) для гітары (1980)
  • Гімн (Hymnus) для трубы і аргана (1998)
  • Саната для віяланчэлі №1 (197273/2001
  • Саната для віяланчэлі №2 (1991)
  • Апошні пейзаж (Lost Landscapes) для скрыпкі і фартэпіяна (2005)
  • Красавіцкія лініі (April Lines) для скрыпкі і фартэпіяна (1970/2006)
  • Летнія развагі (Summer Thoughts) для скрыпкі і фартэпіяна (1972/2008)

Творы для фартэпіяна[правіць | правіць зыходнік]

  • Саната для фартэпіяна №1 (1969)
  • Саната для фартэпіяна №2 (1970)
  • Скрыпачы (Pelimannit) (1952)
  • Іконкі (Ikonit) (1955)
  • Прэлюдыі (Preludit) (1957)
  • Эцюды (Etydit) (1969)
  • Нарцыс (Narcissus) (2002)
  • Жыціі (Passionale) (2003)
  • Агонь (Fuoco) (2007)

Творы для аргана[правіць | правіць зыходнік]

  • Ta Tou Theou (1967)
  • Laudatio trinitatis (1969)
  • Toccata (1971/98)
  • Вясельны марш (Häämarssi) (1984)

Харавыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Вігілія (Vigilia) (для царкоўнага хора) (197172/96)
  • Кніга жыцця (Elämän kirja) (11-часткавы вакальны цыкл для мужчынскага ансамбля) (1972)
  • Credo (1972)
  • Suite de Lorca (1973)
  • Canticum Mariae Virginis (1978)
  • Magnificat (1979)
  • Katedralen (1982)
  • Песня нашага часу (Canción de nuestro tiempo) (1993)
  • Першая элегія (Die erste Elegie) (1993)
  • Радасць танца (Och glädjen den dansar) (1993)
  • Пад ніцым вербалозам (Halavan himmeän alla) (1998)
  • Чатыры рамансы з оперы "Распуцін" (Neljä romanssia oopperasta Rasputin) (2006)
  • Нашае каханне (Unsere Liebe) (1996/2010)
  • Missa a cappella (2011)

Творы для голаса[правіць | правіць зыходнік]

  • Вакальны цыкл Тры санеты Шэкспіра (Three Sonnets of Shakespeare) (1951)
  • Вакальны цыкл Пяць санетаў да Арфея (Fünf Sonette an Orpheus) на вершы Рыльке (195455)
  • Вакальны цыкл Каханкі (Die Liebenden) на вершы Рыльке (195859)
  • Вакальны цыкл Свет летуценняў (Maailman uneen) на вершы Аара Хелаакаскі (1972)
  • Вакальны цыкл Падарожжа (Matka) на ўласныя тэксты (1977)
  • Вакальны цыкл I min älsklings trädgård на вершы Эдзіт Сёдэргран (1983-87)
  • Чатыры песні з оперы "Алексіс Ківі" (Neljä laulua oopperasta Aleksis Kivi) (1997)
  • Вакальны цыкл Рубаі (Rubaiyat) на вершы Амара Хаяма (2013)

Літаратурныя і навуковыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўтапартрэт (Omakuva) (успаміны) (1989)
  • Бясконцыя перавагі (Mieltymyksestä äärettömään) (зборнік эсэ) (1998)
  • Кампазітар і муза (Säveltäjä ja Muusa) (разам з Сіні Раўтаваара) (2001)
  • Размовы і нататкі (Keskusteluja ja kirjoituksia) (разам з Міка Франкам) (2006)