Электрахімічны рад напружанняў металаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Электрахімічны рад напружанняў металаўметалы, размешчаныя ў парадку ўзрастання іх стандартных электродных патэнцыялаў. Электродам параўнання з’яўляеццца стандартны вадародны электрод.

Найбольш распаўсюджаныя металы ў Р. н. размешчаныя ў наступным парадку:

Li, К, Ca, Na, Mg, Al, Mn, Zn, Fe, Co, Ni, Sn, Pb, H2, Cu, Hg, Ag, Au.

Р.н. паказвае параўнальную актыўнасць металаў у акісляльна-аднаўленчых рэакцыях. Чым бліжэй метал да пачатку Р.н., тым большая яго аднаўленчая здольнасць. Р.н. характарызуе актыўнасць у водных растворах пры нармальных умовах і актыўнасці ёнаў роўнай 1. Адхіленне ад гэтых умоваў можа змяніць паслядоўнасць металаў у Р.н., асабліва для суседніх яго членаў. Уплыў на электродны патэнцыял мае стан паверхні электрода, і месца метала ў Р.н. да некаторай ступені умоўнае. У Р. н. часам улучаюць неметалы, іёны і некаторыя злучэнні.

З Р.н. вынікаюць наступныя заканамернасці:

- кожны метал здольны выцясняць з раствораў соляў усе металы, якія ў Р.н. стаяць пасля (з правага боку) яго;

- усе металы, што змяшчаюцца злева ад вадароду, здольныя выцясняць яго з кіслотаў;

- чым далей адзін ад аднаго ў Р.н. знаходзяцца металы, тым большае напружанне можа стварыць пабудаваны на іх гальванічны элемент.

Дзеля таго, што Р. н. складаецца на падставе тэрмадынамічных характарыстыкаў, ён дазваляе вызначыць толькі прынцыповую магчымасць процесаў. Рэальная ажыццявімасць ў значнай ступені залежыць ад кінетычных фактараў: працэс можа быць магчымы, але хуткасць ягонага працякання занадта малая.

Сучасны выгляд Э.р.н. надаў расійскі вучоны Мікалай Мікалаевіч Бекетаў (1826-1911) у працы “Даследванні з’яваў выціскання адных элементаў іншымі” (1865).