Эрнст Габсбург
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Эрнст Габсбург Ernst |
|
| Дата нараджэння: | 15 ліпеня 1553 |
|---|---|
| Дата смерці: | 12 лютага 1595 (41 год) |
Эрнст ГАБСБУРГ (15 чэрвеня 1553 — 20 лютага 1595) - эрцгерцаг Аўстрыі, сын імператара Максіміліяна ІІ Габсбурга і Марыі Іспанскай.
Разам з братам Рудольфам выхоўваўся пры іспанскім двары. Два разы, у 1573 i 1587, з'яўляўся кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай. У 1592 атрымаў ад караля Жыгімонта ІІІ Вазы прапанову ўзяць на сябе паспалітую карону. У 1576, як эрцгерцаг Аўстрыі ўзмацніў у гэтай краіне ўплыў контррэфармацыі.
У 1590 стаў губернатарам аўстрыйскім, у 1594 губернатарам Іспанскіх Нідэрландаў.