Ян Цепляк
Ян ЦЕ́ПЛЯК (польск.: Jan Cieplak; 17.8.1857, г. Дамброва, Польшча — 17.2.1926) — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Літвы і Беларусі.
Скончыў Келецкую духоўную семінарыю (1878), Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1882, выкладаў у ёй да 1908). У 1881 пасвячоны ў ксяндзы. У 1900 рэдагаваў Пецярбургскі рымска-каталіцкі калядцар. Доктар тэалогіі (1901). 3 1908 тытулярны біскуп і суфраган магілёўскі. Член, у 1909-10 старшыня Рымска-Каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу. Упершыню ажыццявіў візітацыю ў Сібір, на Сахалін (1908) і іншыя рэгіёны Расіі. Візітацыя Мінскай дыяцэзіі прыпынена царскімі ўладамі ў 1910, а сам Я.Цепляк пазбаўлены выканаўчых функцый у Духоўнай калегіі. У 1914-17 як генеральны вікарый кіраваў Магілёўскай архідыяцэзіяй, адначасова апостальскі адміністратар Мінскай дыяцэзіі. Спрыяў узнікненню ў Пецярбургу «Таварыства хрысціянскіх рабочых». Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 склаў мемарыял аб свабодзе касцёла, ствараў новыя парафіі. 3 29.4.1919 тытулярны архібіскуп. Пасля арышту ў 1919 магілёўскага мітрапаліта Э. Ропа зноў кіраваў Магілёўскай архідыяцэзіяй. За абарону правоў касцёла праследаваўся савецкімі ўладамі, быў арыштаваны і зняволены ў 1920 і 1922. На працэсе 21-25.3.1923 засуджаны да смяротнага пакарання, якое заменена на 10 гадоў зняволення. У 1924 дэпартаваны ў Латвію, адкуль выехаў у Польшчу, потым у Рым. Па даручэнні папы Пія XI ў кастрычніку 1925 выехаў у ЗША для візітацыі польскіх парафій. Там атрымаў паведамленне аб прызначэнні на віленскую мітраполію, але напярэдадні ўрачыстага прыняцця кафедры памёр. Пахаваны ў кафедральным касцёле св. Станіслава ў Вільні.
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
| Архібіскупы магілёўскія | ||
|---|---|---|
| Архібіскупы | Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч · Каспар Цецішоўскі · Ігнацій Паўлоўскі · Казімір Дмахоўскі · Ігнацій Галавінскі · Вацлаў Жылінскі · Антоні Фіялкоўскі · Аляксандр Гінтаўт-Дзевалтоўскі · Сімон Марцін Казлоўскі · Баляслаў Геранім Клапатоўскі · Ежы Юзэф Шэмбек · Апалінарый Унукоўскі · Вінцэнт Ключынскі · Эдвард Роп · Ян Цепляк · Баляслаў Слосканс | |
| Дапаможныя біскупы | Цыпрыян Адынец · Мацей Павел Мажджанеўскі · Матэвуш Ліпскі · Іаахім Юзэф Грабоўскі · Юзэф Максіміліян Станеўскі · Юрый Івашкевіч · Караль Антоній Недзялкоўскі · Ян Цепляк · Антоній Малецкі · Тэафілюс Матулёніс | |