Яраполк Ізяславіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яраполк Ізяславіч
Нараджэнне 1043
Смерць 22 лістапада 1086
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Ізяслаў Яраславіч[1]
Маці Гертруда Польская[1]
Жонка Кунігунда фор Арламюндэ[d]
Дзеці Яраслаў Яраполчыч, Мацільда Тураўская[d], Анастасія Яраполкаўна[1] і Q44155821?
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яраполк Ізяславіч, у праваслаўі Гаўрыіл, у каталіцтве Пётр; (паміж 1043 і 1050 — 22.11.1086 або 22.11.1087) — князь уладзіміра-валынскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Ізяслава Яраславіча, унук Яраслава Мудрага. У 1071 перамог войска полацкага князя Усяслава Брачыславіча пад Галацічаскам, пасля чаго, верагодна, авалодаў Полацкім княствам. У 1073 у выніку міжусобіцы выгнаны з Русі разам з бацькам і братам Святаполкам. Выгнанцы шукалі падтрымкі ў Польшчы і Германіі, дзе Яраполк Ізяславіч ажаніўся з Кунігундай (Ірынай), дачкой мейсенскага маркграфа Атона. У 1075 са згоды бацькі Яраполк Ізяславіч заключыў дагавор з рымскім папам Грыгорыем VII, які прызнаў Яраполка «рускім каралём» і абяцаў дапамогу ў здабыцці кіеўскага стальца; Яраполк Ізяславіч прыняў каталіцтва і абяцаў ператварыць Русь у «лен святога Пятра», г.зн. прызнаваў сваім сеньёрам рымскага папу. Пасля вяртання бацькі ў 1077 на Русь, атрымаў ад яго Вышгарад. У канцы 1078 вялікі кіеўскі князь Усевалад Яраславіч перадаў Яраполку Ізяславічу Уладзіміра-Валынскае княства, да якога, паводле некаторых звестак, дадаў Тураўскае княства (паводле іншых паведамленняў, Тураўскае княства атрымаў Давыд Ігаравіч). Яраполк Ізяславіч некалькі гадоў змагаўся з іншымі прэтэндэнтамі за Уладзімір-Валынскі. У 1085 узняў мяцеж супраць Усевалада, але ў выніку яго няўдачы ўцёк у Польшчу. У 1086 вярнуўся і зноў атрымаў Уладзіміра-Валынскае княства. У хуткім часе пасля гэтага забіты па загадзе сваіх палітычных праціўнікаў.

Захаваліся 2 партрэты Яраполка Ізяславіча XI ст. ў «Кодэксе Гертруды» («Трырскай псалтыры»).

Прылічаны да праваслаўных святых, дзень памяці — 22 лістапада (5 снежня).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шматаў В. Партрэт Яраполка ў мініяцюрах // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1980. N"4.
  • Барвенава Г. Княскія строі Кунэгунды і Яраполка паводле мініятураў «Кодэксу Гертруды» // Спадчына. 1998. № 6.
  • Яраполк Ізяславіч // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.