Ізяслаў Яраславіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізяслаў Яраславіч
вялікі князь кіеўскі[d]
20 лютага 1054 — 1068
Папярэднік Яраслаў Уладзіміравіч
Пераемнік Усяслаў Брачыславіч
вялікі князь кіеўскі[d]
1069 — 1073
Папярэднік Усяслаў Брачыславіч
Пераемнік Святаслаў Яраславіч
вялікі князь кіеўскі[d]
1077 — 3 кастрычніка 1078
Папярэднік Усевалад Яраславіч
Пераемнік Усевалад Яраславіч

Нараджэнне 1024
Смерць 3 кастрычніка 1078
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Яраслаў Уладзіміравіч
Маці Інгігерда
Жонка Гертруда Польская[1]
Дзеці Яраполк Ізяславіч[2], Святаполк Ізяславіч і Мсціслаў Ізяславіч
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ізяслаў Яраславіч, у хрышчэнні Дзмітрый (1024 — 3 кастрычніка 1078) — князь тураўскі (1042—1054) і вялікі князь кіеўскі (1054—1078, з перапынкамі).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Другі або трэці сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча. Княжыў у Тураве, напэўна, з 1042 года. У 1052 годзе, пасля смерці старэйшага брата Уладзіміра, атрымаў яшчэ і сталец у Ноўгарадзе.

Пасля смерці бацькі (1054) стаў вялікім князем кіеўскім. У 1058 годзе здзейсніў паход на вярхоўі Акі і перамог голядзь. У 1067 годзе з братамі Святаславам і Усеваладам ваяваў супраць полацкага князя Усяслава Брачыславіча, удзельнічаў у бітве на Нямізе. Падчас перамоў каля Ршы падступна захапіў Усяслава ў палон і пасадзіў у цямніцу-поруб у Кіеў. Падчас народнага паўстання ў 1068 года Ізяслаў Яраславіч сагнаны з велікакняжацкага стальца.

У 1069 годзе з дапамогай польскага караля Баляслава вярнуўся ў Кіеў, потым прагнаў Усяслава і з Полацка, пасадзіў там свайго сына Мсціслава Ізяславіча, а потым Святаполка Ізяславіча. У 1073 годзе выгнаны з Кіева сваім братам Святаславам, беспаспяхова шукаў падтрымкі ў Польшчы і Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пасля смерці Святаслава ў 1077 годзе зноў заняў кіеўскі сталец. У Тураў на княжанне паслаў сына Яраполка Ізяславіча. Загінуў у міжусобнай вайне пад Чарнігавам.

Адзін са складальнікаў зводу законаў — Рускай праўды.

Віслыя свінцовыя пячаткі Ізяслава Яраславіча выяўлены падчас археалагічных раскопках у Ваўкавыску, Тураве, Брэсце.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]