Святаполк Ізяславіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святаполк Ізяславіч
Князь полацкі
1069 — 1071
Папярэднік Мсціслаў Ізяславіч
Пераемнік Усяслаў Брачыславіч
Князь наўгародскі
1078 — 1088
Папярэднік Глеб Святаславіч
Пераемнік Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі
Князь тураўскі
1088 — 1093
Папярэднік Яраполк Ізяславіч
Пераемнік Вячаслаў Яраполкавіч
Сцяг18-ы Вялікі князь кіеўскі
1093 — 1113
Папярэднік Усевалад Яраславіч
Пераемнік Уладзімір Усеваладавіч Манамах

Нараджэнне 8 лістапада 1050
Смерць 16 красавіка 1113 (62 гады)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Ізяслаў Яраславіч
Маці Гертруда Польская
Жонка Алена Тугарканаўна[d] і Варвара Камніна[d]
Дзеці Сбыслава Святаполкаўна[d], Ізяслаў Святаполкавіч[d], Прадслава Святаполкаўна[d], Яраслаў Святаполчыч, Мсціслаў Святаполкавіч[d], Брачыслаў Святаполкавіч[d][1] і Mariya Olegovna[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святаполк Ізяслававіч, у хрышчэнні Міхаіл (8 лістапада 1050[2] — 16 красавіка 1113[3], Вышгарад) — князь полацкі (1069—1071), наўгародскі (1078—1088), тураўскі (1088—1093), вялікі князь кіеўскі (1093—1113).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік дынастыі Рурыкавічаў, сын Ізяслава Яраславіча — старэйшага з сыноў Яраслава Уладзіміравіча.

Князь Святаполк II як прадстаўнік старэйшае галіны Яраславічаў быў актыўнейшым дзеячам. У 1069 годзе, пасля смерці яго брата Мсціслава Ізяслававіча ў Полацку ён стаў князем крывіцкім. Праўда, ненадоўга, ужо ў 1071 годзе Усяслаў II Чарадзей выганяе Святаполка з Полацку. Святаполк не ачольваў барацьбу за Полацк, чамусьці выправу на Усяслава II здзейсніў яго брат Яраполк.

Пасля выгнання з Полацку Святаполк II быў пры бацьку, пакуль у 1078 годзе не стаў князем ноўгарадскім. Тут ён сядзеў да 1088 году і праявіў сябе як люты вораг Полацка і Усяслава Чарадзея. У 1088 годзе Святаполк перайшоў княжыць у Тураў. Галоўным чыннікам змены княжання з Ноўгараду на Тураў стала імкненне Святаполка вярнуць сабе Кіеў. У той час сталіца Русі пераходзіла з рук у рукі. Нарэшце, у 1093 годзе тураўскі князь становіцца і князем кіеўскім, пакінуўшы за сабою тураўскі пасад.

У Кіеве Святаполк ніколі не забываўся на Тураў, пры ім была дружына з дрыгавічоў, з якой ён заўжды раіўся. Кіяны не любілі свайго князя і яго набліжаных, справядліва бачачы, што Святаполк II заўжды імкнуўся выконваць парады тураўцаў.

Памёр Святаполк II Ізяслававіч у 1113 годзе. Пасля яго смерці ў Кіеве пачаўся бунт, у выніку чаго сталіца Русі была лёгка захоплена Уладзімірам Манамахам.

Зноскі

  1. В. Р. Брячислав // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 820.
  2. Татищев В. Н. История Российская, т. II. — М.; — Л., 1963. — С. 79.
  3. АМГ, артыкул за 6622 (1114) г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]