7-я добраахвотніцкая горная дывізія СС «Прынц Ойген»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
7-я добраахвотніцкая горная дывізія СС «Прынц Ойген»
ням.: 7. SS-Freiwilligen-Gebirgs-Division „Prinz Eugen“
Герб дывізіі "Прынц Ойген"
Гады існавання 19421945
Краіна  Трэці рэйх
Падпарадкаванне рэйхсфюрару СС
Уваходзіць у СС
Тып горная пяхота
Функцыя вядзенне баявых дзеянняў, спецаперацыі
Дэвіз Meine Ehre heißt Treue (Мой гонар завецца вернасцю)
Удзел у Другая сусветная вайна

7-я добраахвотніцкая дывізія СС Прынц Ойген — нямецкая горная дывізія войск Вафен-СС, сфарміраваная ў 1941 годзе з фольксдойчэ і прызыўнікоў Баната, Незалежнай дзяржавы Харватыя, Венгрыі і Румыніі.Змагалася супраць югаслаўскіх партызан-камуністаў на тэрыторыі ваеннага камандавання ў Сербіі, Незалежнай дзяржавы Харватыя і Чарнагорыі. Дывізія была названа ў гонар Прынца Яўгена Савойскага — выбітнага ваеннага камандзіра Аўстрыйскай імперыі, які вызваліў рэгіён Банат і Бялград ад Асманскай імперыі пад час Аўстра-турэцкай вайны 1716 — 1718 гг. Першапачаткова называлася валанцёрская дывізія СС “Прынц Ойген”.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўварвання, акупацыі і ліквідацыі Каралеўства Югаславіі Германіяй і яе саюзнікамі 6 красавіка 1941 года, Вермахт падпарадкаваў свайму ваеннаму камандаванню Сербію, Косаўскую Мітравіцу і Банат.

Фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Дывізія пачала фарміраванне ў канцы 1941 года, першапачаткова з нямецкамоўных дунайскіх швабаў Баната, які быў аўтаномны ў складзе тэрыторыі нямецкага ваеннага камандавання ў Сербіі. Ключавой фігурай у арганізацыі дывізіі быў обергруппенфюрар СС і кіраўнік паліцэйскіх сіл у акупаванай Сербіі Аўгуст Мейшнер.

Пасля першапачатковага наплыву валанцёраў-фольксдойчэ колькасць добраахвотнікаў знізілася, так і не дасягнула памера дывізіі. Таму ў жніўні 1941 года пасля рашэння суда СС у Бялградзе ўсе фольксдойчэ Баната павінны былі несці ваенную павіннасць як немцы, якія жывуць па-за межамі Рэйха. Адной з прычын для прымусовага прызыву фольксдойчэ было расчараванне нізкай колькасцю людзей для дывізіі пасля першапачатковага наплыву валанцёраў (не больш за 5тыс. чалавек). Рашэнне прымалася на самым “версе” Трэцяга рэйха, таму фольксдойчэ Баната былі не ў стане супраціўляцца прызыву ў СС.

У 1942 годзе на базе фарміравання дывізіі ў Панчава была аб’яўлена, што дывізія будзе горнай. Значная частка ўзбраення была ненямецкай вытворчасці, а ў прыватнасці захопленай у чэхаў і французаў (чэшскія кулямёты ZB-53 і лёгкія французскія танкі ). Дывізія была забяспечана выдатнымі ў той час горнымі артылерыйскімі сістэмамі, такімі як 105-мм горная гаўбіца 1940 года (10.5 cm Gebirgshaubitze 40) і 75-мм горная гаўбіца 1936 года (7.5 cm Gebirgsgeschütz 36). Калі дывізія была сфарміравана, то была прызначана на Балканы як антыпартызанская горная дывізія.

1942[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1942 года дывізія пачала свой баявы шлях з нямецка-балгарскай сумеснай аперацыі супраць чэтнікаў у раёне горных масіваў Капаонік, Гоч і Ястрэбац на тэрыторыі ваеннага камандавання ў Сербіі. Мэтай аперацыі было знішчэнне расінскага злучэння чэтнікаў, якім кіраваў маёр Драгуцін Кесеравіч, чыя штаб-кватэра знаходзілася ў вёсцы Крыва Рэка. Немцы і балгары ачысцілі ад чэтнікаў тэрыторыю, ў працэсе здзяйсняючы злачынствы супраць сербскага грамадзянскага насельніцтва. Чэтнікі паспяхова прарвалі кальцо акружэння і адыйшлі на бяспечную тэрыторыю.

Кесеравіч і яго атрад удзельнічаў у ваенных аперацыях супраць балгар і немцаў ужо год. Чэтнікі былі небяспечныя немцам тым, што маглі блакаваць дарогі ў раёне Марава — Вардарская даліна, і перашкодзіць безпрапыннаму снабжэнню ваенным рыштункам Афрыканскі корпус Роммеля. Да таго ж немцы баяліся патэнцыйнай атакі на шахты ў раёне Трэпчы, каля Косаўскай Мітравіцы, дзе знаходзіліся вялікія радовішчы свінца і цынка. Таму было вырашана правесці антыпартызанскую аперацыю ўвосень 1942 года з выкарыстаннем сіл прыблізна 20 тыс. салдат і афіцэраў.

У пачатку кастрычніка 1942 года дывізія размясцілася ў раёне паўднёва-заходняй Сербіі — у Кральева, Ужыцэ, Іваньіца, Чачаку, Рашчы, Косаўскай Мітравіцы і Новым Разары. Часткі 9-й балгарскай пяхотнай дывізіі павінны былі дапамагаць у аперацыі. Злучэнне Кесеравіча на той момант налічвала каля 1,5 тыс. чалавек. 5 кастрычніка 1942 года Флепс загадаў немцам і балгарам разбіць чэтнікаў. Была рсапрацавана комплексная аперацыя: 20 тыс. добраўзброенных і падрыхтаваных салдат акружаць сербаў з чатырох бакоў і знішчаць асноўныя сілы акружаных артылерыйскім агнём, затым пяхота закончыць аперацыю. Разумеючы важнасць аперацыі для толькі што сфарміраванай дывізіі СС, Рэйхсфюрар СС Генрых Гімлер асабіста прыбыў з праверкаў у Кральева, ў распалажэнне дывізіі, з 15-га па 18-га кастрычніка 1942 года.

Немцы і балгары пачалі наступленне на чэтнікаў на світанку 12 кастрычніка 1942 года. Як і планавалася, атака распачалася з 4-ох кірункаў. Нямецкая баявая група “Поўнач” падзялілася на две і заняла горы Жэльін і Каваль. Баявая група “Поўдзень” выбірала зручны момант у раёне каля Габельі, якая знаходзілася ў 17 км на паўночны захад ад Рашкі. Баявая група “Захад” канцэнтравалася ў даліне ў 5 км ад Баньі. Баявая група “Усход” заняла пазіцыю на захад ад мястэчка Брус. Немцы і балгары зрабілі кальцо вакол тэрыторыі чэтнікаў і прымусілі сялян схавацца.

Нямецкія баявыя групы “Поўнач”, “Захад” і “Поўдзень” прасоўваліся праз тэрыторыю чэтнікаў у кірунку баявой групы “Усход”, якая павінна была стаць сцяной для чэтнікаў. Аднак Кесеравіч даведаўся аб падрыхтоўцы аперацыі і руху значнай колькасці нямецкіх войск, таму палічыў немэтазгодным сустракаць немцаў і балгар у адкрытам баю. Ён загадаў сваім байцам перагрупіравацца ў малыя групы, зручныя для манёўра. Тактыка чэтнікаў была ў тым, каб пазбегнуць акружэння, прасочваючыся праз буйныя атрады немцаў. Немцы і балгары здзейснілі некалькі распраў над грамадзянскім насельніцтвам і спалілі некалькі сербскіх вёсак. Вёска Крыва Рэка — штаб-кватэра Кесеравіча, была пашкоджана больш за ўсіх: 120 грамадзянскіх грамадзян былі зачынены ў вясковай царкве і спаленыя. Наогул пад час аперацыі было забіта каля 670 грамадзянскіх грамадзян.

Наступнай аперацыяй дывізіі былі дзеянні на сербска-чарнагорскай мяжы ў гарах на ўсход ад ракі Ібар. Пасля дывізія прыняла ўдзел у чацвёртым антыпартызанскім наступе ў раёне Заграб-Карлавац, дзе разам з італьянскімі войскамі дывізія спрабавала разбіць партызан, якімі камандаваў Іосіп Броз Ціта. Аднак аперацыя правалілася і большасць партызан здолела пазбегнуць галоўнай атакі немцаў.

1943[правіць | правіць зыходнік]

Пад час аперацыі Weiss I фарміраванні дывізія знаходзілася ў раёне Карлаваца і змагаліся супраць атрадаў народна-вызваленчай арміі Югаславіі, а 29 студзеня захапіла ў палон партызанскага камандзіра капітана Біхача. Пад час аперацыі Weiss II фарміраванні дывізіі прайшлі з баямі з заходняй Босніі да Мостара ў Герцагавіне. У маі дывізія прымала ўдзел у аперацыі супраць чэтнікаў. Аперацыя закончылася поспехам і Дража Міхайлавіч быў вымушаны пакінуць Боснію і адступіць у Сербію разам са сваім штабам.

З 15-га мая па 15-га чэрвеня дывізія прымала ўдзел у 5-й антыпартызанскай аперацыі (Аперацыя Шварц — ням. Operation Schwartz), галоўнай мэтай якой было акружэнне асноўных сіл партызан Ціта (прыблізна 20 тыс. чалавек) у раёне Зялёных гор у паўднёваусходняй Босніі. Пад час бітвы дывізія атрымала заданне прасоўвацца праз італьянскую зону адказнасці з мэтай заблакаваць магчымы наступ партызан у бок Адрыятыкі і Албаніі, закрыць паўднёва-ўсходнюю частку кальца, а потым прасоўвацца на поўнач праз горную мясцовасць і весці баі з партызанскімі сіламі. 20 мая часткі дывізіі захапілі горад Шаўнік. У наступныя дні галоўная ўвага ў бітве перамясцілася на захад. Пасля таго, як галоўная група партызан, узначальеваямая 1-й пралетарскай дывізіяй прарвала кальцо акружэння, два батальёна дывізіі “Прынц Ойген” былі адпраўлены прыкрываць левы бераг ракі Суцешка і блакаваць шлях да адступлення партызан. Каля вёскі Цьенціштэ байцы дывізіі сутыкнуліся з сіламі партызан у складзе 3-ох батальёнаў 1-й Далмацінскай брыгады і 1-м батальёнам з 5-й Чарнагорскай брыгады. Першапачаткова немцы адступілі, але пад час начной атакі пры падтрымцы артылерыі адбілі свае пазіцыі і знішчылі большасць партызан. У аперацыі Шварц страты дывізіі склалі цалкам 613 чалавеу забітых і параненых.

У жніўні 1943 года дывізія стала часткай XV горнага корпуса і была адпраўлена ў Далмацыю для раззбраення італьянскіх сіл у верасні 1943 года, калі італьянскі ўрад капітуляваў перад Саюзнікамі. Выкарыстоўваючы капітуляцыю італьянцаў, НОАК паставіла пад свій кантроль большую частку Далмацінскага ўзбярэжжа. У 16-дзённай бітве дывізія разам з 92-м матарызаваным палком разбілі партызан і зноў акупавалі Спліт. У кастрычніку дывізія ўдзельнічала ў аперацыі “Ландштурм” — яшчэ адной антыпартызанскай аперацыі ў раёне Оміш, Плочэ і Біёкава. Пад час баёў за Спліт і Біёкава дывізія страціла забітымі, параненымі і прапаўшымі без звестак 1582 чалавекі.

Дывізія была рэарганізавана 22 кастрычніка 1943 года і атрымала назву 7-я валанцёрская дывізія СС “Прынц Ойген”. У лістападзе дывізія разам з V гоным корпусам прымала ўдзел у аперацыі “Кугельбліц”, а ў снежні — у аперацыі “Шнеэштурм”.

1944[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1944 года дывізія прымала ўдзел у антыпартызанскай аперацыі “Вальдраўш”. У маі дывізія ўдзельнічала ў 7-ай антыпартызанскай аперацыі (аперацыя “Ход канём”), якая пачалася 25 мая 1944 года. Мэтай аперацыі было забіццё або паланенне Ціца, аперацыя праводзілася 500-м парашутным батальёнам СС і падтрымлівалася палком “Брандэнбург”.

У траўні, чэрвені і ліпені часткі дывізіі вылі баі ў аперацыях “Вольнае паляванне”, “Роза” і “Пажарная каманда”. У жніўні (12-30 жніўня) фарміраванні дывізіі ў рамках аперацыі “Рубецаль” нанеслі апераджальны ўдар сілам НВАК у Чарнагорыі з заходняй Сербіі. У верасні Савецкая армія актыўна наступала на Балканах, таму дывізія СС панесла значныя страты ад савеекіх і югаслаўскіх сіл у раёне Ніша. 21 верасня камандзір дывізіі обергуппенфюрар Артур Флепс быў забіты па дарозе з Чарнагорыі ў Трансільванію.

Наступная баявой задачай дывізіі была абарона плацдарма ў раёне Кральева. Паспяховая абарона плацдарма дала магчымасць вывесці салдат групы армій Е з Грэцыі, агульнай колькасцю 350 тыс. чалавек. У пачатку лістапада 1-я албанская дывізія СС была раззброена, а рэшткі былі ўведзены ў склад дывізіі “Прынц Ойген”, а дакладней 14-га палка дывізіі, які атрымаў ганаровае званне “Скандэберг”.

1945[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1945 года дывізія ізнлў вяла баі супраць югаслаўскай арміі каля Атока і Вукавара. У лютым фарміраванні дывізіі прынялі ўдзел у аперацыі “Вервольф” з мэтай знішчэння югаслаўскага плацдарма ў раёне горада Віравіціца. Адступленне з Босніі працягвалася і “Прынц Ойген” прайшоў праз НДХ у красавіку 1945 года. 10 мая дывізія адсупіла з горада Цэлье ў Славеніі і здалася 11 мая югаслаўскім войскам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Fleming, David (2003). Weapons of the Waffen-SS. St. Paul, MN: MBI Publishing Company. ISBN 978-0-7603-1594-1.
  • Hoare, Marko Attila (2006). Genocide and Resistance in Hitler’s Bosnia: The Partisans and the Chetniks, 1941–1943. New York: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-726380-8.
  • Keegan, John (1970). Waffen SS: The Asphalt Soldiers. London: Pan/Ballantine. ISBN 978-0-345-09768-2.
  • Kumm, Otto (1995). Prinz Eugen: The history of the 7. SS-Mountain Division "Prinz Eugen". Winnipeg: J.J. Fedorowicz Publishing. ISBN 0-921991-29-0.
  • Lepre, George (1997). Himmler’s Bosnian Division: The Waffen-SS Handschar Division 1943–1945. Atglen, Philadelphia: Schiffer Publishing. ISBN 0-7643-0134-9.
  • Lumans, Valdis O. (1993). Himmler’s Auxiliaries: The Volksdeutsche Mittelstelle and the German National Minorities of Europe, 1933-1945. Chapel Hill, NC: Univ of North Carolina Press. ISBN 978-0-8078-2066-7.
  • Milazzo, Matteo J. (1975). The Chetnik Movement & the Yugoslav Resistance. Baltimore: Johns Hopkins University Press. ISBN 978-0-8018-1589-8.
  • Military Intelligence Division, United States War Department, Washington D.C. (1944-02-29). Special Series No.21, German Mountain Warfare. Carlisle, Pennsylvania: United States Army Military History Institute.
  • Pavlowitch, Stevan K. (2007). Hitler’s New Disorder: The Second World War in Yugoslavia. New York: Columbia University Press. ISBN 1-85065-895-1.
  • Redžić, Enver (2005). Bosnia and Herzegovina in the Second World War. Abingdon: Frank Cass. ISBN 0-7146-5625-9.
  • Stein, George H. (1984). The Waffen SS: Hitler’s Elite Guard at War, 1939–45. Ithaca, New York: Cornell UP. ISBN 0-8014-9275-0.
  • Tomasevich, Jozo (1975). War and Revolution in Yugoslavia, 1941–1945: The Chetniks 1. San Francisco: Stanford University Press. ISBN 0-8047-0857-6.
  • Tomasevich, Jozo (2001). War and Revolution in Yugoslavia, 1941–1945: Occupation and Collaboration 2. San Francisco: Stanford University Press. ISBN 0-8047-3615-4.
  • Дробязко С.И., Романько О.В., Семенов К.К. Иностранные формирования Третьего рейха. — Москва: Астрель, 2011. — 830 с. — ISBN 978-985-16-9748-5
  • Otto Kumm: Vorwärts Prinz Eugen!, 'Geschichte der 7.SS-Freiwilligen Gebirgs Division «Prinz Eugen», Munin-Verlag
  • Die Waffen-SS, Bechtermünz-Verlag, ISBN 3-8289-0514-5;
  • James Lucas: Handbuch der Wehrmacht 1939—1945. Ein Nachschlagewerk, Tosa-Verlag ISBN 3-85492-152-7;
  • Thomas Casagrande: 'Die Volksdeutsche SS-Division «Prinz Eugen». Die Banater Schwaben und die nationalsozialistischen Kriegsverbrechen', Campus-Verlag, 2003 ISBN 3-593-37234-7
  • Bundesarchiv (Hrsg.): Europa unterm Hakenkreuz, Die Okkupationspolitik des deutschen Faschismus in Jugoslawien, Griechenland, Albanien, Italien und Ungarn (1941—1945); Hüthig Verlagsgemeinschaft, Band 6, ISBN 3-8226-1892-6