Zlatý Bažant
Zlatý Bažant | |
---|---|
Тып | бровар |
Заснаванне | 1969 |
Размяшчэнне | Гурбанава |
Галіна | броварства |
Прадукцыя | піва |
Сайт | www.zlatybazant.sk |
«Zlatý Bažant» (бел.: Залаты фазан) — славацкі піўны брэнд, заснаваны ў 1969 годзе. З 1995 належыць нідэрландскай групе Heineken International[1][2], аднаму з найбольшых сусветных вытворцаў піва. Вытворчыя магутнасці «Zlatý Bažant» знаходзяцца ў Гурбанаве на паўднёвым захадзе Славакіі і беларускім бровары «Сябар» у Бабруйску.
Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]
Выпускаюцца наступныя гатункі піва:[3]
- 12° svetlé pivo (светлае 5.0% аб.)
- 10° svetlé pivo (светлае 4,3% аб.)
- 10° tmavé pivo (цёмнае 3,8% аб.)
- Nealkoholické svetlé pivo 5.7° (безалкагольнае светлае 0,5% аб.)
- Bažant Radler Citrón (з лімонным водарам 2,0% аб.)
- Bažant Radler Citrón Nealko (безалкагольнае з лімонным водарам 0,5% аб.)
- Bažant Radler Grapefruit (з водарам грэйпфрута 2,0% аб.)
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1969 годзе ў мястэчку Гурбанава пачаў працу бровар, пабудаваны на аснове распачатай двума гадамі раней соладавай вытворчасці. У ваколіцах Гурбанава водзіцца шмат фазанаў, ад якіх і атрымала назву новая марка піва. А з залатым фазанам, які распаўсюджаны ў Кітаі, піва яднай падобны колер.
Новае піва хутка заваявала папулярнасць у Чэхаславакіі, а разам з «Пльзенскім Праздроем» і «Будзеёвіцкім Будварам» удала выйшла і на экспарт. Ужо цягам першых 10 гадоў дзейнасці бровара «Златы Базант» экспартаваўся ў 12 краін свету, уключаючы не толькі краіны Варшаўскага дагавора, але і Аўстрыю, Данію, Грэцыю, Ісландыю і нават Туніс і Уганду.
У 1971 годзе на прадпрыемстве ў Гурбанаве ўпершыню ў Чэхаславакіі была запушчана лінія па разліве піва ў бляшанкі. У васьмідзясятых гадах XX стагоддзя «Zlatý Bažant» пачаў выпускаць безалкагольнае піва «Pito».
Новае развіццё бровар і брэнд «Zlatý Bažant» атрымаў пасля таго, як яго ўласнікам у 1995 годзе стаў нідэрландскі піваварны гігант «Heineken», якія інвеставаў значныя сродкі ў мадэрнізацыю вытворчасці і маштабныя маркетынгавыя захады для ўзмацнення пазіцый гандлёвай маркі на ўнутраным і знешнім рынках. У выніку актыўнасці новага ўласніка аб'ёмы продажаў піва «Zlatý Bažant» на рынку Славакіі за некалькі гадоў падвоіліся, а соладавая вытворчасць бровара стала найбольшай у рэгіёне.
У 2001 годзе быў цалкам перароблены дызайн бутэлькі, якая займела пазнавальны зялёны колер, змяніўшы стандартную тару.
Зноскі
- ↑ Miller, Keith. Heineken gulps down Slovak market share (англ.). The Slovak Spectator. The Rock, s.r.o. (6 снежня 2013).
- ↑ Profil spoločnosti (славацк.)(недаступная спасылка). Heineken Slovensko (6 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 22 сакавіка 2017.
- ↑ Produkty (славацк.). Zlatý Bažant. Heineken Slovensko (6 снежня 2013).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Zlatý Bažant
- Афіцыйная старонка (славацк.)
- Старонка «Златага Базанта» (славацк.) на Heineken Slovensko
- Heineken Slovensko // RateBeer