Васіль Васілевіч Галубовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Васілевіч Галубовіч
Дата нараджэння 30 снежня (12 студзеня) 1910(1910-01-12)
Месца нараджэння Коханава, Талачынскі раён
Дата смерці 29 снежня 1991(1991-12-29) (81 год)
Месца смерці Мінск
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, сцэнограф
Месца працы
Жанр тэатральны мастак
Вучоба
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР — 1952

Васіль Васілевіч Галубовіч (30 снежня (12 студзеня) 1910, Коханава, Талачынскі раён — 29 снежня 1991) — беларускі тэатральны мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1954). Лаўрэат Сталінскай прэміі СССР (1952)[1].

Біяграфія

Скончыў Кіеўскі мастацкі інстытут  (руск.) у 1932 годзе[1].

Як тэатральны мастак пачаў працаваць у тэатрах Днепрапятроўска (ТЮГ, оперным тэатры  (руск.), 1933—41). Потым (1943—46) — у саратаўскіх тэатрах (ТЮГ  (руск.), Тэатр імя К. Маркса  (руск.)). У 1946—58 — галоўны мастак у Казахскім драматычным тэатры?![1].

У 19581962 — галоўны мастак Тэатра імя Я. Купалы[1]. У 19631973 галоўны мастак Рускага драматычнага тэатра БССР.

З 1947 выкладчык Алмацінскага мастацкага вучылішча  (руск.), у 19591965 — Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Творчасць

У Тэатры імя Я. Купалы аформіў спектаклі «Дні нашага нараджэння» І. Мележа (1858), «Смерць ваяводы  (польск.)» Ю. Славацкага (1959), «Уваскрасенне  (руск.)» паводле Л. Талстога (1960)[1].

У Рускім драматычным тэатры БССР стварыў дэкарацыі да спектакляў «Узнятая цаліна  (руск.)» паводле М. Шолахава (1963), «Антоній і Клеапатра  (руск.)» У. Шэкспіра (1964), «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча (1965), «Маскарад  (руск.)» М. Лермантава (1966), «Марыя» А. Салынскага  (руск.) (1970), «Птушкі нашай маладосці» І. Друцэ  (руск.) (1972)[1].

Таксама аформіў спектаклі ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры: «Дні нашага жыцця» Л. Андрэева (1976), «Варвары» М. Горкага (1979)[1].

Узнагароды

Сталінская прэмія (1952) за спектакль «Абай  (руск.)» М. А. Аўэзава?!, пастаўлены на сцэне Казахскім драматычным тэатры?![1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Голубович Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 156. — 737 с.

Літаратура

  • Галубовіч Васіль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 471.
  • Галубовіч Васіль Васілевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 240.

Шаблон:Painter-stub