Анатоль Міхайлавіч Генералаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Міхайлавіч Генералаў
руск.: Анатолий Михайлович Генералов
Дата нараджэння 31 студзеня 1923(1923-01-31)
Месца нараджэння станіца Пацёмкінская  (руск.), Кацельнікаўскі раён  (руск.), Валгаградская вобласць
Дата смерці 8 ліпеня 2007(2007-07-08) (84 гады)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія спявак
Гады актыўнасці 1954-
Амплуа барытон
Тэатр
Ролі гл. у тэксце
Узнагароды Народны артыст БССР

Анатоль Міхайлавіч Генералаў (31 студзеня 1923, станіца Пацёмкінская  (руск.), Кацельнікаўскі раён  (руск.), Валгаградская вобласць — 8 ліпеня 2007, Мінск) — беларускі артыст оперы (барытон). Народны артыст БССР (1963)[1].

Біяграфія

Скончыў Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных  (руск.) у Маскве ў 1954 (клас Генадзя Адэна). У 19541981 саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1976—2007 выкладаў у Беларускай кансерваторыі[1].

Творчасць

Валодаў моцным прыгожым мяккага тэмбру драматычным барытонам, натуральнасцю сцэнічнай выразнасці, яркім тэмпераментам. Стварыў яркія вобразы ў операх — Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Рыгалета і Аманасра («Рыгалета» і «Аіда» Д. Вердзі), Змітрок і Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я. Цікоцкага), Сцяпан («Яснае світанне» А. Туранкова), Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Чалхія («Міндзія» А. Тактакішвілі  (руск.)), Альфіа («Сельскі гонар  (руск.)» П. Масканьі) і інш. Выканаўца ролі У. І. Леніна на беларускай опернай сцэне («Кастрычнік» В. Мурадэлі  (руск.), «У буру» Ц. Хрэннікава?!)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны, медалямі.

Зноскі

  1. а б в Генералов Анатолий Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.