Анатоль Міхайлавіч Генералаў
Анатоль Міхайлавіч Генералаў | ||||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1923 | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | 8 ліпеня 2007 (84 гады) | |||
Адукацыя | ||||
Прафесія | спявак | |||
Гады актыўнасці | 1954- | |||
Амплуа | барытон | |||
Тэатр | ||||
Ролі | гл. у тэксце | |||
Узнагароды |
|
Анатоль Міхайлавіч Генералаў (31 сакавіка 1923, станіца Пацёмкінская(руск.) бел., Кацельнікаўскі раён(руск.) бел., Валгаградская вобласць — 8 ліпеня 2007, Мінск) — беларускі артыст оперы (барытон). Народны артыст БССР (1963)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных(руск.) бел. у Маскве ў 1954 (клас Генадзя Адэна). У 1954—1981 саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1976—2007 выкладаў у Беларускай кансерваторыі[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Валодаў моцным прыгожым мяккага тэмбру драматычным барытонам, натуральнасцю сцэнічнай выразнасці, яркім тэмпераментам. Стварыў яркія вобразы ў операх — Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Рыгалета і Аманасра («Рыгалета» і «Аіда» Д. Вердзі), Змітрок і Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я. Цікоцкага), Сцяпан («Яснае світанне» А. Туранкова), Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Чалхія («Міндзія» А. Тактакішвілі(руск.) бел.), Альфіа («Сельскі гонар(руск.) бел.» П. Масканьі) і інш. Выканаўца ролі У. І. Леніна на беларускай опернай сцэне («Кастрычнік» В. Мурадэлі(руск.) бел., «У буру» Ц. Хрэннікава)[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Пашаны (11 лютага 2003) — за вялікі асабісты ўклад работнікаў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» ў развіццё музычнага мастацтва, падрыхтоўку творчых кадраў[2].
- Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны, медалямі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Генералов Анатолий Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2003 года № 66 «Аб узнагароджанні А.М.Генералава і Н.В.Аўраменка дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 8 ліпеня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
- Асобы
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Спевакі і спявачкі СССР
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці
- Барытоны
- Народныя артысты Беларускай ССР