Ульрых Цвінглі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ульрых Цвінглі
Ulrich Zwingli
Ульрых Цвінглі
Ульрых Цвінглі
Імя пры нараджэнні эльз. Ulrich Zwingli
Род дзейнасці рэфарматар царквы, хрысціянскі гуманіст і філосаф
Дата нараджэння 1 студзеня 1484(1484-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 1531(1531-10-11) (47 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне кальвінізм
Жонка Ганна Мэер
Дзеці Regula Gwalther-Zwingli[d], Wilhelm Zwingli[d], Huldrich Zwingli[d] і Anna Zwingli[d]
Альма-матар
Бітвы/войны
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цвінглі Ульрых (Ulrich Zwingli, Huldrych Zwingli) (1 студзеня 1484 — 11 кастрычніка 1531) — дзеяч рэфармацыі ў Швейцарыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1484 годзе. Вучыўся ў Базелі, Берне. Да 1516 года быў вікарыем каталіцкай парафіі ў Гларус. У 1515 годзе сустрэўся з Эразмам Ратэрдамскім, які аказаў на яго вялікі ўплыў. Пачынае развіваць сваю ўласную рэлігійную дактрыну. Лічыў, што яго Касцёл не павінен наследаваць рымска-каталіцкую дысцыпліну і літургію. У 1518 годзе стаў народным прапаведнікам катэдры ў Цюрыху. У 1522 годзе патаемна ажаніўся з Аннай Мэер. Каталіцкі біскуп Канстанцыі спрабаваў знэйтралізаваць погляды Цвінглі, але безвынікова. У 1528 годзе, у выніку яго дзейнасці, да руху рэфармацыі далучыліся (апрача Цюрыха): Базылея, Санкт Гален, Шафуза, Канстанцыя. У выніку непаразуменняў з Лютэрам у 1529 годзе, рэфаматарскі рух у Швейцарыі страціў падтрымку нямецкіх князёў. Загінуў у 1531 годзе ў бітве пад Катэль з войскамі каталіцкіх тэрыторый Швейцарыі.

Погляды

Жадаў вярнуць хрысціянству яго першасную прастату. Лічыў Біблію падмуркам веры і ўлады. Гэтым тлумачыцца яго правядзенне рэфармацыі, поруч з грамадскімі ўладамі, «з верху». Прыхільнік нямецкай мовы ў літургіі. Асуджаў ужыванне: абразоў, спецыяльных літургічных вопратак, музыкі ў літургіі. Лічыў, што Хрыстос толькі духоўна прысутнічае ў Эхарыстыі. Цвінгліанства характарызуецца гуманізмам, радыкалізмам і рацыяналізмам (у адрозненні ад лютэранства). Лічыў, што свецкая ўлада мае права ўмешвацца ў справы Царквы. Не прызнаваў ніводнага сакрамэнту, што прынята ў каталіцтве і праваслаўі.

Творы

«Заўвагі на тэму сапраўднай і фальшывай рэлігіі» (1528 г.).

  1. а б Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998. Праверана 19 мая 2021.